Бабская даліна каля Райцы, бёрда з Забердава, чыгунка на Карэліччыне. Краязнаўца Баляслаў Навіцкі падзяліўся таямніцамі малой радзімы (+відэа)

Источник материала:  
01.04.2019 — Разное

У Карэліцкай раённай бібліятэцы могуць расказаць пра малую радзіму не толькі праз дзясяткі кніг, але і праз сваіх сяброў. Пераканацца ў гэтым змаглі госці краязнаўчага вечара ўспамінаў Баляслава Навіцкага “Мой родны край – мая гісторыя жывая”.

Бабская даліна каля Райцы, бёрда з Забердава, чыгунка на Карэліччыне. Краязнаўца Баляслаў Навіцкі падзяліўся таямніцамі малой радзімы (+відэа)

Жыццё Баляслава Навіцкага неад’емна звязана з Карэліччынай, як адзначыў вядучы сустрэчы – загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі бібліятэкі Міхаіл Лагута. І распавядаць пра хараство і багацце нашай зямлі краязнаўца можа бясконца. Таму і яго вобразны экскурс у мінулае, дапоўнены вершамі, фотаздымкамі і відэаролікамі, прысутныя праслухалі на адным дыханні.

Госці вечара даведаліся шмат новага пра малую радзіму. Напрыклад, у роднай вёсцы Баляслава Навіцкага Забердава раней майстравалі выдатныя “бёрда” (аўт. частка ткацкага станка), адсюль пайшла і назва населенага пункта. Рабілі некалі тут і чарапіцу з цэглай, і тутэйшыя дзеці мелі магчымасць падзарабіць “капейку на жыццё”. Баляслаў Навіцкі ўспомніў, як на гэтыя грошы купляў яблыкі на Спас, і дадаў:

Любоў да родных мясцін, да Забердава не пакідае мяне. Там я сябе адчуваю тым маленькім хлопчыкам, які пазнаў цуды прыроды і яе прыгажосць, асалоду дзяцінства і захапленні юнацтва. Мяне клічуць туды бацькоўскі парог і матуліны песні. Я з задавальненнем працую там, каб гэты родны куточак быў добраўпарадкаваным.

Бабская даліна каля Райцы, бёрда з Забердава, чыгунка на Карэліччыне. Краязнаўца Баляслаў Навіцкі падзяліўся таямніцамі малой радзімы (+відэа)

Бабская даліна каля Райцы, бёрда з Забердава, чыгунка на Карэліччыне. Краязнаўца Баляслаў Навіцкі падзяліўся таямніцамі малой радзімы (+відэа)

Цікавай навіной стала для ўсіх і тое, што праз тэрыторыю Карэліцкага раёна праходзіла вузкакалейная чыгунка, сляды якой дапытлівы краязнаўца знайшоў і ў наш час. А яшчэ аказалася, што каля аграгарадка Райца ёсць “Бабская даліна”. Калісьці тут любілі бавіць час сёстры-палатынкі. І шляхта, мінаючы іх, казала: “Глядзіце, бабская даліна”. Вось і прыжылася назва. Здзівіў Баляслаў Навіцкі і відэа з новымі і старымі фотаздымкамі Карэліч, як уласнымі, так і з калекцый У. Ешмана, І. Вярбіцкага, В. Сашко.

Кожная хвіліна творчай сустрэчы была напоўнена любоўю да роднага краю. А напрыканцы Баляслаў Навіцкі прызнаўся:

З году ў год у вёсках павялічваецца колькасць пустуючых дамоў. Паволі малая радзіма становіцца маленькай. Гэта факт і, магчыма, незваротны працэс, але ж я хачу, калі не прыпыніць, то запаволіць яго.

Бабская даліна каля Райцы, бёрда з Забердава, чыгунка на Карэліччыне. Краязнаўца Баляслаў Навіцкі падзяліўся таямніцамі малой радзімы (+відэа)

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара
Відэа Баляслава НАВІЦКАГА

←Вероника Иванова о I Европейских играх: «Лучше завоевать бронзу, чем проиграть золото»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика