У Вішневе прайшло выязное пасяджэнне камісіі па прафілактыцы траўматызму

Источник материала:  
30.03.2019 — Разное
У аграгарадку Вішнева адбылося выязное пасяджэнне камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійнай захворваемасці пры райвыканкаме, якую ўзначальвае намеснік  старшыні раённага выканаўчага камітэта Таццяна Шчэберака.

Напачатку была заслухана справаздача службовых асобаў КСУП “Саўбел-2016” аб выконваемай рабоце па прафілактыцы траўматызму ў гэтай сельскагаспадарчай арганізацыі.

У Вішневе прайшло выязное пасяджэнне камісіі па прафілактыцы траўматызму

Потым з інфармацыяй аб некаторых пытаннях дзяржаўнай рэгістрацыі  і дзяржаўнага ўліку  колавых  трактароў, прычэпаў і самаходных машын  і зняцця іх з уліку ў КСУП “Сінькі” выступіў галоўны дзяржаўны інспектар упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Аляксандр Смольц.

У Вішневе прайшло выязное пасяджэнне камісіі па прафілактыцы траўматызму

Галоўны санітарны ўрач Смаргонскага раёна Марына Турэйка расказала аб арганізацыі медыцынскіх аглядаў працаўнікоў сельскагаспадарчай галіны, стане захворваемасці і часовай страце працаздольнасці ў ВКУП “Саўгас Смаргонскі”.

Аб стане вытворчага траўматызму на прадпрыемствах і ў арганізацыях раёна за 1 квартал гэтага года, выніках выездаў мабільнай групы за гэты адрэзак часу прысутным паведаміла начальнік аддзела па працы і працоўных адносінах  упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Харужык.

У Вішневе прайшло выязное пасяджэнне камісіі па прафілактыцы траўматызму

Па кожным з разгледжаных пытанняў былі прыняты канкрэтныя рашэнні.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара. 

←Страны-соседки Беларуси в ночь на 31 марта переходят на летнее время

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика