Бліжэйшыя дні будзе парывісты вецер, мокры снег і дождж

Источник материала:  
11.03.2019 13:26 — Разное
Бліжэйшыя дні будзе парывісты вецер, мокры снег і дождж
pixabay.com

У аўторак, 12 сакавіка, чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет

Месцамі пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег, уначы і зранку на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер будзе заходні ўмераны, удзень парывісты, па поўначы краіны месцамі — моцны парывісты. 

Уначы прагназуецца 0...-5, удзень будзе ад нуля да 5 градусаў цяпла. 

13 сакавіка ўначы ў асобных раёнах Віцебскай вобласці чакаецца кароткачасовы снег. Удзень пераважна па заходняй палове Беларусі пройдуць кароткачасовыя ападкі — мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж. Уначы і зранку на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер прагназуецца заходні з пераходам на паўднёвы ўмераны, удзень парывісты. 

Уначы будзе 2-9 са знакам "мінус", удзень паветра прагрэецца да 0...+7

У чацвер, 14 сакавіка, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Уначы і зранку ў асобных раёнах слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер будзе паўднёвы ўмераны, удзень парывісты, месцамі па захадзе моцны парывісты. 
Уначы слупок тэрмометра пакажа -4...+2, удзень чакаецца 2-8 вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе — да 10 градусаў цяпла.

←«Минчанка» уступила «Заречье-Одинцово» в 20 туре российской суперлиги

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика