У цэнтры Гродна гарэў салярый
28.02.2019 08:54
—
Разное
https://newgrodno.by
У цэнтры Гродна гарэў салярый. Як інфармуе прэс-служба МНС Гродзенскай вобласці, здарэнне на вуліцы Ажэшка адбылося каля 19-й гадзіны ў сераду, 27 лютага. Салярый знаходзіцца на другім паверсе трохпавярховага офісна-адміністрацыйнага будынку. Узгаранне хутка было ліквідаванае. Агонь паспеў знішчыць адну з кабінак салярыя і пашкодзіць дзве іншыя.
Паводле папярэдніх звестак, прычынай здарэння стала кароткае замыканне кабінкі салярыя. Пажар не паспеў распаўсюдзіцца на суседнія памяшканні. У будынку ў той момант праходзілі заняткі па англійскай мове, людзей эвакуявалі. Пацярпелых падчас здарэння не было, адзначае сайт newgrodno.by.