Пажар у будынку мінскай бальніцы, у якім былі 181 жанчына і 47 дзяцей

Источник материала:  
27.02.2019 10:36 — Разное
Пажар у будынку мінскай бальніцы, у якім былі 181 жанчына і 47 дзяцей
112.by

У падвале адміністрацыйна-акушэрскага корпусу мінскай бальніцы па вуліцы Уральскай (верагодна, маецца на ўвазе 6-я гарадская клінічная бальніца) пасля 18-й гадзіны 26 лютага адбыўся пажар. Як інфармуе прэс-служба МНС, на задымленне спрацавала сігналізацыя. Высветлілася, што гарэла смецце ў радыятары ацяплення ў калідоры падвала. Узгаранне ліквідавалі з дапамогай вогнетушыцеля.

На момант здарэння ў корпусе былі 181 жанчына і 47 дзяцей. Эвакуацыя не спатрэбілася. Мяркуецца, што прычынай узгарання стала неасцярожнае абыходжанне з агнём, ідзе пошук вінаватага.

←Места расстрелов в Беларуси: мемориал или забвение

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика