1 лютага будзе да 3 градусаў цяпла
31.01.2019 15:50
—
Разное
pixabay.com
У першы дзень лютага ў Беларусі чакаецца пахмурнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі прагназуюцца ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу, у асобных раёнах — наліпанне мокрага снегу. Месцамі будзе туман, галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Вецер чакаецца паўднёва-ўсходні ўмераны.
Уначы слупок тэрмометра пакажа -4...+2, удзень будзе ад 2 градусаў марозу да 3 цяпла.
На выходных, 2-3 лютага, удзень паветра прагрэецца да 6-7 градусаў вышэй за нуль.