Снежная майстэрня ў ДУА "Яслі-сад №13 г. Смаргоні"
30.01.2019
—
Разное
Зіма — выдатны і казачны час, асабліва для дзяцей. Бо толькі зімой можна гуляць у снежкі, ляпіць снежную бабу, майстраваць снежныя крэпасці, а таксама іншыя пабудовы са снегу.
Снег — гэта радасць, смех, весялосць і пацешныя гульні, ён не можа не выклікаць захапленне.
Дзеці ДУА "Яслі-сад №13 г. Смаргоні" вельмі любяць ляпіць са снегу. З велізарным запалам робяць розныя фігуры, выкарыстоўваючы пясочныя формы і вядзерцы.
Выхаванцы старщых груп дружна працавалі ў снежнай майстэрні. На ўчастку з’яўляюцца снегавікі, казачныя героі, вялікія снежныя крэпасці, лабірынты.
Фантазіяй і дзіцячай творчасцю быў напоўнены шпацыр, які ператварыў яслі-садок у казку.
Выхаванцы і дарослыя атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою!
Т. М. ВАСІЛЕЎСКАЯ, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці.