У Горках абрынуўся дах прыватнага жылога дома
30.01.2019 12:20
—
Разное

mogilev.mchs.gov.by
У Горках абрынуўся дах прыватнага жылога дома. Здарэнне адбылося ўдзень 29 студзеня. Як інфармуе прэс-служба МНС Магілёўскай вобласці, сям'я з чатырох чалавек, якая на той момант была ў будынку, не пацярпела. Гаспадыня, яе сын з сужыцельніцай і 4-гадовая ўнучка самастойна выйшлі з дома. Дарослыя часова будуць жыць у інтэрнаце ў пакоі сужыцельніцы сына гаспадыні, а ўнучку адправілі ў сацыяльна-педагагічны цэнтр у вёсцы Рудкоўшчына.
Прычына абвалу даху па ўсёй яго плошчы пакуль невядомая.