ДАІ правярае кіроўцу Infiniti, які "парваў "Онлайнер" ролікам пра парушэнні ПДР
www.instagram.com/_l.i.7_
ДАІ Цэнтральнага раёна Мінска праводзіць праверку па факце злосных парушэнняў ПДР, дапушчаным кіроўцам чорнай Infiniti FX. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў прэс-службе ГУУС Мінгарвыканкаму, дадаўшы, што афіцыйны каментар неўзабаве з'явіцца на сайце ведамства.
Увагу сілавікоў дзёрзкі кіроўца прыцягнуў, публікуючы ў Instagram-акаўнце @_l.i.7_ відэа з парушэннямі правілаў дарожнага руху. Журналісты сайта "Трыбуна" даведаліся, што акаўнт належыць 19-гадоваму футбалісту Ільі Лухвічу.
На апублікаваных ім відэа — шматлікія парушэнні ПДР: аб'езд корка па тратуары, і нядбайны абгон па сустрэчцы, праезд па "зялёнцы" і г.д. Свае ролікі аўтар суправаджае дзёрзкімі каментарамі, называючы іншых кіроўцаў "аутыстамі" і "даунамі". А на адным з ролікаў хлопец, седзячы за рулём, трымае ў руках прадмет, падобны да пісталета.