Павел Гусакоў любіць сваю работу і Акуніна
21.01.2019
—
Разное
Не так часта, як хацелася б, сустрэнеш у школьных калідорах настаўніка- мужчыну. Клопат сеяць разумнае, добрае, вечнае часцей за ўсё бяруць на сябе прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва. Таму асабліва цікава, на што здатныя сучасныя Лабановічы, наколькі яны захоплены сваёй справай, як адчуваюць сябе ў прафесіі.
Павел Гусакоў настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства ў СШ №2 працуе з 2012 года. Праўда, на год дзеля вучобы ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь прыйшлося зрабіць перапынак. Навошта маладому настаўніку, што не так даўно пакінуў студэнцкую аўдыторыю, зноў абцяжарваць сябе вучобай? Магчыма, гэта задзел для будучага кар’ернага росту?
– Для мяне гэта была дадатковая магчымасць рэалізацыі, самаразвіцця, – разважае педагог. – Заўжды цікава нешта для сябе адкрываць, сустракацца з новымі людзьмі, мяняць абстаноўку. Іначай можна і зачахнуць.
Дарэчы, настаўнік родам з вёскі Прыазёрная і ў свой час скончыў менавіта СШ №2. Сёння за яго плячыма педагагічны стаж у 6 год. Гэта не так і многа, але дастаткова для таго, каб зразумець, што і паступленне на факультэт гісторыі і сацыяльна-палітычных дысцыплін ВДУ імя П. М. Машэрава, і вяртанне ў новай якасці ў родную альма-матэр – усё гэта правільны жыццёвы выбар…
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №7 ад 22.01.2019 г.