Третий тур республиканской олимпиады принёс району два призовых места
21.01.2019
—
Разное
Як паведамілі ў аддзеле па адукацыі райвыканкама, трэці тур рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах прынёс нашаму раёну два прызавыя месцы.
Адметна тое, што ў абодвух выпадках высокі вынік паказалі аматары філалогіі. У прыватнасці, дыплом II ступені па рускай мове і літаратуры заваявала 10-класніца раённай гімназіі Вольга Сянькова (настаўнік В. Бяляева). Дыплом III ступені па гэтым жа прадмеце прывезла дадому вучаніца 11 класа СШ №1 Анастасія Барышава (настаўнік Н. Інц).
– Вядома, мы спадзяваліся на больш выніковы ўдзел нашай каманды, – кажа галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі Аксана Талстая. – Тым не менш, гэта была выдатная практыка для дзяцей, дзякуючы якой у будучым яны змогуць дасягаць больш высокіх вынікаў.
Наталля УЛАДЗІМІРАВА.
Надрукавана ў №7 ад 22.01.2019 г.