В Шумилино начали ремонт почты. Работы планируют завершить к лету

Источник материала:  
21.01.2019 — Разное
В Шумилино начали ремонт почты. Работы планируют завершить к летуПачаўся рамонт пошты

У Шуміліне пачаўся капітальны рамонт цэнтральнага паштовага аддзялення.  Як расказала начальнік участка паштовай сувязі Шуміліна Алеся Новікава, рэканструкцыя закране ўсю аднапавярховую прыбудову, у якой размяшчаюцца аддзяленне паштовай сувязі Шуміліна-2 і ўчастак электрасувязі. На час рамонту абслугоўванне кліентаў пераносіцца ў кабінеты на 2-м паверсе шматпавярховага будынку – уваход у які з вуліцы Луначарскага.
У ходзе рамонту плануецца правесці перапланіроўку памяшканняў, каб стварыць больш зручныя ўмовы для абслугоўвання кліентаў і для працы паштовых работнікаў. Будуць абсталяваны сучасныя працоўныя месцы аператараў, у зале будзе арганізавана электронная чарга.
“Прыносім свае прабачэнні за нязручнасці, якія ствараюцца на час рамонту для жыхароў Шуміліна і раёна, – сказала Алеся Аляксандраўна. – Але неабходнасць рамонту наспела. Мяркую, што ў абноўленым паштовым аддзяленні палепшыцца якасць і хуткасць абслугоўвання нашых кліентаў, павялічыцца колькасць паслуг, якія мы зможам аказваць людзям. Плануецца, што да лета бягучага года паштовае аддзяленне адкрыецца ў абноўленым будынку”.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №7 ад 22.01.2019 г.
←Тренерский штаб решил не заявлять сборную Беларуси на этап Кубка IBU

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика