У Мінску на Свярдлова сутыкнуліся легкавік і трамвай, магчымы затор
03.01.2019 10:16
—
Разное
Еўрарадыё
Раніцай 3 студзеня каля 09:35 у Мінску на скрыжаванні вуліц Свярдлова і Ульянаўскай адбылося ДТЗ, у якім сутыкнуліся легкавы аўтамабіль Audi і трамвай маршрута №1.
Кіроўца машыны паварочваў налева на Свярдлова з Ульянаўскай, заехаў на рэйкі і не саступіў дарогу трамваю, што ехаў на зялёны. Трамвай зачапіў аўто па датычнай, ніхто не пацярпеў.
У выніку ДТЗ аказаліся перакрытымі дзве з трох палосаў руху па вуліцы Свярдлова ў бок вуліцы Маякоўскага, утварыўся затор. Таксама ускладнены рух трамваяў у бок чыгуначнага вакзала.