У нядзелю пройдзе снег, будзе да -13

Источник материала:  
01.12.2018 17:55 — Разное
У нядзелю пройдзе снег, будзе да -13
Фота: БЕЛТА

У бліжэйшыя суткі, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы і раніцай у многіх раёнах, а ўдзень на паўночным усходзе пройдзе невялікі снег.

У Брэсцкай і Гродзенскай абласцях месцамі будуць слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Вецер прагназуецца паўднёвы слабы да ўмеркаванага.

Тэмпература паветра ўначы складзе 5-10 градусаў марозу, на захадзе пры праясненнях — да -13. Удзень чакаецца 2-7 градусаў марозу, а на паўднёвым захадзе адліга — ад мінус 1 да плюс 1 градуса, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.  

←Між любоўю і вечнасцю - сустрэча ў актавай зале сярэдняй школы №16 Брэста

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика