Між любоўю і вечнасцю - сустрэча ў актавай зале сярэдняй школы №16 Брэста

Источник материала:  
01.12.2018 17:50 — Разное

“Між любоўю і вечнасцю”. Так называлася сустрэча з маладой паэткай і празаікам Настассяй Нарэйкай і святаром, выканаўцам уласных песень пад гітару, айцом Аляксеем Барзовым, што адбылася ў лістападзе ў актавай зале сярэдняй школы №16 Брэста. Мерапрыемства было прымеркавана да Года малой радзімы.


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news61138.php

Між любоўю і вечнасцю - сустрэча ў актавай зале сярэдняй школы №16 Брэста

Самабытная, таленавітая Настасся Нарэйка жыве і працуе ў цудоўных мясцінах, якія славяцца на ўвесь свет невычэрпным прыродным багаццем і важкім гістарычным мінулым. Гэта – Камянецкі раён… З яго старажытнай Белай вежай, з запаветнай Белавежскай пушчай, з вёскамі, апаленымі вайной.

Настасся Нарэйка працуе адказным сакратаром у раённай газеце “Навіны Камянеччыны”, з’яўляецца аўтарам кнігі “Магдэбургскае права маёй душы”, за якую ў мінулым сезоне атрымала прэмію аблвыканкама імя У. Калесніка.


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news61138.php

Між любоўю і вечнасцю - сустрэча ў актавай зале сярэдняй школы №16 Брэста

У 2004 годзе Настасся скончыла тагачасную Маладзечанскую беларускую гімназію, у якой выкладанне вялося выключна па-беларуску. На роднай мове, прызналася паэтка, размаўлялі заўсёды і дома. Вось чаму так пранікнёна, пяшчотна, мілагучна гучаць яе паэтычныя радкі, кранаюць сэрца аповеды пра родную старонку і любоў да яе. Душэўная цеплыня і шчырасць паэткі захапілі вучняў, зачаравалі неверагодная прыгажосць беларускай мовы, арыгінальнасць вобразаў і драматычная лірычнасць твораў.

Цікава было паслухаць пераклады вершаў Настассі Нарэйкі на рускую мову, якія па-майстэрску зрабіла і агучыла намеснік старшыні Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэтка Любоў Красеўская, вельмі ўдала і ярка раскрыўшы глыбіню аўтарскіх пачуццяў і думак.

Цудоўная Камянеччына з’яўляецца адзінай радзімай таксама і для свяшчэнніка Аляксея Барзова. Тут ён нарадзіўся, вучыўся, а зараз мае свой прыход. Госць уразіў прысутных шчырай размовай і музычным талентам. Святар выканаў пад гітару песні, прысвечаныя філасофскаму пытанню выбару паміж дабром і злом, жудасным падзеям Вялікай Айчынай вайны… Жыва ўспрынялі школьнікі і музычныя творы, напоўненыя іроніяй.

З добрымі словамі-пажаданнямі да ганаровых гасцей з глыбінкі і вучняў-слухачоў выступіла старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяна Дземідовіч.

←Группа "Аквариум" перенесла концерты на Украине из-за "форс-мажора"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика