На базе ОАО "Клецкий райагросервис" состоялся республиканский семинар
На мінулым тыдні на базе ААТ “Клецкі райаграсэрвіс” Мінскай вобласці адбыўся рэспубліканскі семінар-нарада інжынерных служб. Абмеркавалі пытанні пастаноўкі сельскагаспадарчай тэхнікі на зімовае захоўванне, забеспячэнне патрабаванняў аховы працы, транспартнай і пажарнай бяспекі, удасканалення работы аграсэрвісных арганізацый. У рабоце семінар-нарады ўдзельнічаў намеснік начальніка аддзела вытворчасці сельгас- прадукцыі Міёрскага райсельгасхарчу Аляксандр МЫШКО.
— Перад інжынернымі службамі райсельгасхарчаў пастаўлена задача неадкладна на працягу гэтага тыдня забяспечыць заканчэнне пастаноўкі ўсёй невыкарыстоўваемай тэхнікі і механізмаў на працяглае зімовае захоўванне і навядзенне парадку на машынных дварах сельгас- прадпрыемстваў, — адзначыў Аляксандр Дзмітрыевіч. — Усе выкарыстоўваемыя сельгасмашыны павінны быць абсталяваны спраўнымі прыборамі светлавой і гукавой сігналізацыі, каб папярэдзіць няшчасныя выпадкі ў час работы і пры руху на дарогах. Таксама настаў час распачы- наць рамонт трактараў, глебаапрацоўчых і пасяўных машын і механізмаў з разлікам, каб яны поўнасцю былі гатовы да выхаду ў поле да 1 сакавіка наступнага года.
Як трэба арганізаваць гэтыя работы, удзельнікам семінара паказалі на прыкладзе абслугоўваючых арганізацый Клецкага раёна і шэрагу гаспадарак Нясвіжскага.
Фота з інтэрнэта.
Леанід МАТЭЛЕНАК.