Колькасць ахвяр у ДТЗ з удзелам малакавоза і мікрааўтобуса ўзрасла да 6 чалавек

Источник материала:  
15.11.2018 14:14 — Разное
Колькасць ахвяр у ДТЗ з удзелам малакавоза і мікрааўтобуса ўзрасла да 6 чалавек
Фота: sk.gov.by/

Колькасць ахвяр у ДТЗ у Калінкавіцкім раёне з удзелам малакавоза і мікрааўтобуса ўзрасла да 6 чалавек. Як паведамляе БЕЛТА, у чацвер у бальніцы ў Калінкавічах памёр 30-гадовы кіроўца мікрааўтобуса, жыхар Петрыкава. Нягледзячы на ўсе рэанімацыйныя мерапрыемствы, выратаваць яго не ўдалося. На месцы здарэння загінулі жанчыны-жыхаркі Петрыкава ва ўзросце 25, 40, 41, 43 і 47 гадоў. Яны былі пасажырамі ў мікрааўтобусе, ехалі на рынак у Калінкавічы.

Як інфармавала Еўрарадыё, аўтааварыя адбылася раніцай 14 лістапада на 176-м кіламетры аўтадарогі М10 (мяжа РФ — Гомель — Кобрын). Мікрааўтобус "Фольксваген" раптоўна выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе адбылося сутыкненне з малакавозам МАЗ. У сераду былі складаныя ўмовы надвор'я — выпаў мокры снег.

←В Минске на предприятии 19-летний парень воровал у коллег

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика