Мы ў сілах прыроду зберагаць, калі паперу ў макулатуру здаць

Источник материала:  
15.11.2018 — Разное
15 лістапада адзначаецца Сусветны дзень другаснай апрацоўкі. Сёння гэта праблема з’яўляецца актуальнай па двух прычынах:

1. Сучасны чалавек пачаў максімальна выкарыстоўваць акаляючыя рэсурсы, таму прыродных багаццяў з кожным днём становіцца меней.

2. Кожны ў сілах унесці ўклад у захаванне прыродных багаццяў, калі будзе больш увагі надаваць другаснай пераапрацоўцы.

Ва ўстанове дашкольнай адукацыі “Санаторны яслі-сад №9 г. Смаргоні” дадзенаму пытанню надаецца значная ўвага: дарослыя і выхаванцы збіраюць і здаюць макулатуру, металалом. Важна  з дзяцінства сфарміраваць разуменне патрэбы кожнага чалавека ў агульнай справе. Таму мы пачынаем  выхоўваць у сваіх выхаванцаў асэнсаванне важнасці другаснай пераапрацоўкі, а ў нашым выпадку – збор і другасная переапрацоўка макулатуры. Тым больш, што ў Беларусі даўно пачаўся рух па папулярызацыі ідэі паасобнага збору смецця. Таму збор макулатуры – рэч запатрабаваная не толькі на лакальным узроўні, але і дзяржаўнай значнасці.

Мы ў сілах прыроду зберагаць, калі паперу ў макулатуру здаць

Сваю работу выхавальнікі дашкольнай адукацыі пачынаюць так: у пачатку года мы знаёмім дзяцей з тым, што такое макулатура, для чаго яе збіраюць, як пераапрацоўваюць,  каму  гэта  трэба. Кожны дзень мы вучымся  эканоміць паперу (можна маляваць на другім баку ліста, калі ён чысты; самастойна рабіць паперу з макулатуры) і рабіць карысныя рэчы з макулатуры (вырабы з прыгожай выкарыстанай паперы: з упаковак (паштоўкі, кармушкі для птушак, закладкі для кніг, вокладкі і інш.), са шпалераў (рамкі для фотаздымкаў, арганайзеры), з газет (скрынкі, кошычкі, маскі).

Акрамя гэтага мы прапанавалі сваім выхаванцам правесці эксперымент: кожнае дзіця сярэдняй групы паставіла скрынку для макулатуры ў сваёй хаце. Аказалася, што за тыдзень сям’я з 3-5 чалавек можа сабраць ад 1 да 3 кілаграмаў непатрэбнай паперы, якая магла б аказацца ў сметніку. А ўявіце лічбу за месяц! За год!!!

14 лістапада напярэдадні Міжнароднага дня другаснай апрацоўкі ў сярэдняй групе быў арганізаваны занятак “Мы ў сілах прыроду зберагаць, калі паперу ў макулатуру здаць”, на якім дзеці  даведаліся аб гісторыі паперы. Аказалася, што з даўніх часоў людзі пісалі на гліняных дошчачках, на расліне – папірусе, на вырабленых шкурах цялят і авечак – пергаменце. У Расіі пісалі на бярэсце – кара з бярозы. Сучасная папера з’явілася ў Кітаі. Тэхналогію вырабу паперы перанялі ва ўсім свеце і карыстаюцца з удасканаленнем сёння.

Выхаванцы паглядзелі фільм пра тэхналогію вырабу паперы з макулатуры. На папяровую фабрыку прывозяць бярвенні (сасна, елка, бяроза, асіна).  З іх абдзіраюць кару, здрабняюць, заліваюць вадой, вараць, дабаўляюць спецыяльны клей, фарбавальнікі. Затым “папяровае цеста” выліваюць на спецыяльныя сеткі, каб сцякла вада. Пасля шматлікія валікі сушаць, выраўніваюць, разгладжваюць будучую паперу, якая  зматваецца ў рулоны і  разразаецца на лісты. Вось і выйшаў лісцік новы, для запісак ужо гатовы!

Мы ў сілах прыроду зберагаць, калі паперу ў макулатуру здаць

У канцы занятку дзеці зрабілі падарункі для малодшых: са спісаных лістоў атрымаліся самалецікі, якія выхаванцы размалявалі гуашшу.

Самым цікавым аказалася тое, што кожны - ці малы, ці вялікі - можа ўносіць ўклад у выратаванне прыроды кожны дзень. Перш-наперш, трэба вучыцца захоўваць лес. Мы можам зменшыць вырубку дрэў шляхам збору макулатуры і другаснай апрацоўкі паперы. Штогод у Беларусі збіраецца для пераапрацоўкі 329,4 тыс.тон непатрэбнай паперы і кардону – гэта лес плошчай 1000 футбольных палёў.

Цяпер у сярэдняй групе ёсць дзве макулатурныя скрынкі: адна – для дзяцей, якая знаходзіцца ў групавым пакоі, другая – для дарослых – пад сталом выхавальніка. Такім чынам скрынкі напаўняюцца вельмі хутка.

Калі з дзяцінства выхоўваць у дзяцей адказнасць за сябе і іншых, у будучым мы зможам пазбегнуць сусветных праблем. А трэба так мала:

знайдзіце скрынку, куды вы будзеце збіраць макулатуру, выберыце тое, што спатрэбіцца для самастойнай пераапрацоўкі, а ўсё, што непатрэбнае - здайце ў прыёмны пункт.

Сумей так прыродай карыстацца,

Каб болей дрэў магло застацца.

Чым болей дрэў ты захаваеш на планеце,

Тым здаравейшае паветра будзе тваім дзецям.

Пакажы сваю культуры:

Сабяры макулатуру!

Яе ў прыёмны пункт здавай

І грошы атрымай.

А на выручаную капейку

Зможаш ты купіць цукерку!

Анастасія МАРШАЛАК, выхавальнік дашкольнай адукацыі, Дзяржаўная ўстанова  адукацыі “Санаторны яслі-сад №9 г. Смаргоні” Гродзенскай вобласці.

 

←Ремонт трещины на стекле автомобиля: какие способы применяет мастер?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика