У мінулую суботу адлегласць паміж латышскім Аўцэ і Нясвіжам знікла амаль на ўвесь дзень: у горадзе гучала мова краіны-суседкі, а несвіжане маглі без перашкод акунуцца ў латышскую рэчаіснасць, гледзячы на выступленні творчых калектываў горада-партнёра і набываючы вырабы некаторых прадпрыемстваў Аўцкага краю.
З-за непагадзі святочныя мерапрыемствы прыйшлося перанесці ў адноўлены раённы цэнтр культуры, які прыемна ўразіў гасцей сваім па-еўрапейску прыгожым дызайнам. У фае РЦК вялікую цікавасць несвіжан і гасцей горада выклікала прадукцыя таварыстваў з абмежаванай адказнасцю “Пазітыў фудс”, “Бест-Беры”, “Бенскае таварыства абароны спажыўцоў” і іншых вытворцаў, выстава работ студый народнага прыкладнога мастацтва “Аўцэ”, “Бенэ” і культурнага таварыства “Аўсма”, а таксама творчыя майстэрні, дзе паспрабаваць свае здольнасці мог кожны жадаючы.
(Падрабязнасці праходжання Дзён Аўцэ ў Нясвіжы — у наступных матэрыялах).
Соф’я ЛЮБАНЕЦ.
Фота аўтара і Дзмітрыя ЯШЧАНКІ.