Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь правёў прыём грамадзян Нясвіжскім райвыканкаме

Источник материала:  
19.09.2018 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

На мінулым тыдні ў Нясвіжскім райвыканкаме прыём грамадзян па асабістых пытаннях правёў міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Леанідавіч Сліжэўскі. На сустрэчу да кіраўніка прававога ведамства прыйшлі трое грамадзян горада і раёна.

Адпаведна былі разгледжаны тры пытанні рознага зместу: аб дзейнасці аднаго з рэспубліканскіх грамадскіх аб’яднанняў, з метадамі работы якога не згодзен заяўнік, аб няшчасным выпадку на адным з прадпрыемстваў раёна, камісія якога не прызнала здарэнне траўмай на працоўным месцы, аб пераразліку пенсіі па выслузе гадоў.

Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь правёў прыём грамадзян Нясвіжскім райвыканкаме

Уважліва выслухаўшы ўсе звароты, Алег Леанідавіч паабяцаў дасканала правесці праверку ў межах яго кампетэнцыі і праінфармаваць аб яе выніках заяўніка. Матэрыялы зваротаў па пытаннях, вырашэннем якіх не займаецца Міністэрства юстыцыі, будуць накіраваны ў патрэбныя органы ўлады.

Такім чынам, усе разгледжаныя пытанні ўзяты на асабісты кантроль міністра юстыцыі, адно з якіх (аб пераразліку пенсіі) ён пачаў вырашаць ужо на прыёме, запрасіўшы спецыялістаў адпаведнага структурнага падраздзялення райвыканкама.

На фота: падчас прыёму міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л. Сліжэўскага.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Госці з латышскага горада-партнёра Аўцэ наведалі Нясвіж

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика