У Турку адбыўся пажар у жылым доме
14.09.2018
—
Разное
13 верасня ў 20.51 у цэнтр аператыўнага кіравання РАНС паступіла паведамленне пра пажар у жылым доме ў Турку, на вуліцы Набярэжнай.
Пажарныя, прыбыўшы на месца здарэння, заўважылі, што гараць дом і дзве гаспадарчыя пабудовы, а таксама ёсць пагроза загарання суседняга дома.
Як высветлілася, уласнік дома, 1984 года нараджэння, пражываў адзін. На момант узгарання знаходзіўся ў двары.
У выніку пажару быў знішчаны дах і адзін жылы пакой, згарэлі два хлявы.
Прычына загарання высвятляецца. Разглядаецца версія неасцярожнага абыходжання з агнём.
З пачатку года на Петрыкаўшчыне адбылося 14 пажараў.
Валянціна ЯХНО.
Фота РАНС.