У Ляскавічах на вытворчасці загінуў чалавек
14.09.2018
—
Разное
11 верасня ў Петрыкаўскім раёне на прадпрыемстве загінуў чалавек.
Як паведамілі ў Следчым камітэце, мужчына атрымаў смяротную траўму пры выкананні земляных работ у ЭЛПГ “Ляскавічы” ў другой палове дня. Вядзецца следства.
Цела пацярпелага было перададзена для правядзення судовай экспертызы, якая павінна даць адказ на пытанне: што стала прычынай смерці?
Вядома, што мужчыну было 56 гадоў і ён пражываў у Галубіцы.
Н. ЧАРНЯЎСКАЯ.
Фота з інтэрнэту.