У Мінску трактар пратараніў прыпынак грамадскага транспарту (фотафакт)
24.08.2018 13:59
—
Разное

Фота са старонкі Паўла Гарбунова ў Facebook.
У Мінску трактар пратараніў прыпынак грамадскага транспарту. Здарэнне адбылося раніцай 24 жніўня на Астрашыцкай вуліцы (Уручча). Фота на сваёй старонцы ў Facebook змясціў Павел Гарбуноў.
Як інфармуе партал tut.by, паводле папярэдняй інфармацыі ніхто з людзей не пацярпеў.
БЕЛТА са спасылкай на ДАІ дадае, што трактар МТЗ-82 прыбіраў шчоткай тратуар і калі праязджаў каля прыпынку, зачапіўся за яго каркас люстэркам.