Молодежь ГП «Птицефабрика «Красноармейская» высоко оценивает опыт, полученный на первом рабочем месте

Источник материала:  
28.07.2018 — Разное

Молодежь ГП «Птицефабрика «Красноармейская» высоко оценивает опыт, полученный на первом рабочем месте

Пасля заканчэння навучальных устаноў маладыя спецыялісты з некаторай трывогай адпраўляюцца на свае першыя працоўныя месцы. Менавіта тут пачынаецца іх старт у  прафесію, тэарэтычныя веды прымяняюцца на практыцы, а на змену студэнцкаму жыццю прыходзяць узаемаадносіны ў працоўным калектыве.

 – У нашай гаспадарцы працуе шмат моладзі. Прыходзяць маладыя спецыялісты, але, як і ў іншых гаспадарках, не ўсе яны замацоўваюцца на першым рабочым месцы, – дзеліцца інжынер па ахове працы Вольга Гузач, якая амаль год таму пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта размеркавалася ў ДП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская”. – Калектыў тут зладжаны, дружны, я адразу адчула цёплую атмасферу, таму з лёгкасцю асвоілася на першым працоўным месцы. Родам я з суседняга Стаўбцоўскага раёна, што зусім блізка. І гэта вялікі плюс, бо, самі разумееце, дадому заўсёды цягне. А яшчэ моладзь гаспадаркі заўсёды абедзвюма рукамі за любыя мерапрыемствы. Штогод прымаем удзел у спаборніцтвах сандружын, раённых святах, турзлётах. У чарговым каля          в. Беражна паказалі добрую фізічную падрыхтоўку і актыўна адпачылі.

Яшчэ адным маладым спецыялістам, які знаходзіць шмат станоўчых момантаў у размеркаванні ў сельскую мясцовасць, з’яўляецца галоўны энергетык ДП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская” Аляксандр Муха. Згадзіцеся, што для ўчарашняга выпускніка факультэта энергазабеспячэння Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта атрымаць адразу пасаду галоўнага энергетыка – больш чым добры пачатак кар’ернай лесвіцы.

– Амаль за паўтара года працы ў гаспадарцы я набыў бясцэнны вопыт, які, упэўнены, абавязкова спатрэбіцца ў будучыні. Часам узнікаюць сітуацыі, калі неабходна экстрана прымаць рашэнні і дзейнічаць. Такім чынам, пастаянна знаходзішся ў тонусе. Да таго ж, у сельскай гаспадарцы ёсць свая спецыфіка: трэба разбірацца і ў тэхніцы, і ў рознага кшталту абсталяванні, – адзначае Аляксандр Муха. – Гаспадарка робіць усё, каб зацікавіць маладых спецыялістаў: прадастаўляецца жыллё, штомесяц выплачваецца па дзве тарыфныя стаўкі. А дадатковыя грошы ніколі не будуць лішнімі.

– Кожны ведае, што зарплаты ў сельскай мясцовасці не надта высокія, – уступае ў размову вядучы інжынер па ахове працы Віталій Аўчыннік, які прыйшоў у гаспадарку ў 2013 годзе на пасаду інжынера-электрыка, сёння ж працуе вядучым інжынерам па ахове працы. – Я спрабаваў працаваць у Мінску, ездзіў у камандзіроўкі ў Латвію. Але, каб жыць у вялікім горадзе, зарплата павінна быць адпаведна высокая, асабліва, калі трэба здымаць жыллё. Таму кожны павінен навучыцца размяжоўваць свае жаданні і рэальнасць. Планую паспрабаваць сябе ў іншай справе, але, як яно лепш, пакажа толькі час. А моладзі хачацца пажадаць не баяцца цяжкасцей. Калі ўзнікае праблема, абавязкова знойдзецца і выйсце.

←«Пять лет назад я был дураком. Через пять лет скажу то же самое». 8 (не)банальных советов от белорусского сеньора

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика