Город красок, муки и кваса. 5 причин посетить Лиду
Новости Беларуси. Гэты магутны замак з 700-летняй гісторыяй і сапраўды візітная картка другой па колькасці насельніцтва ў Гродзенскай вобласці Ліды.
Знакамітыя паштовачныя віды для мастачкі Вольгі Лук'ян-Піліпчук не толькі падстава прыйсці на вернісаж. Адсюль свой шлях у прафесію пачыналі некалькі пакаленняў мастакоў у сям'і.
Вольга Лук'ян-Піліпчук, навуковы супрацоўнік Лідскага гісторыка-мастацкага музея:
Когда я была маленькой, родители часто водили меня на пленэр, где объектом для творчества становился Лидский замок. Тогда я и предположить не могла, что здесь буду работать.
Мека для дзясяткаў тысяч турыстаў, не адзіны гонар знакамітага на ўвесь свет горада. Сама назва «лідскае» даўно цэлы брэнд і знак якасці. Мука, квас, піва, фарба – лідары не толькі беларускіх прылаўкаў, але і самыя яркія пазіцыі нацыянальнага экспарту. Прыбытак – больш за 300 мільёнаў долараў у год.
Утульны і камфортны горад для прадстаўнікоў адразу 50 нацыянальнасцяў. Мясцовы каларыт разбаўляюць інтэрнацыянальныя акцэнты. У 2018 годзе 45 медалістаў Ліды сталі студэнтамі ВНУ. Спартсмены праславілі родны горад на першынстве Еўропы па боксе сярод юніёраў, а жаночая зборная ўпершыню заваявала бронзу на прэстыжных міжнародных спаборніцтвах па веславанні.
Міні-футбольны клуб «Лідсельмаш» стаў 4-кратным чэмпіёнам краіны. Трыумфы ў спорце, музыцы, навуцы, адукацыі і мастацтве. Але любяць родны горад лідчане ўсё ж без нагоды.
Горожане:
За что я люблю свой город? Он красивый, уютный, чистый.
Обожаю его за то, что он такой аутентичный.
Я здесь родился, потому что здесь моя мама и мой братик. И я всех люблю.
Кожную суботу забаўляльная пляцоўка «Замкавы гасцінец» збірае сотні людзей каля легендарных сценаў.