Ушачский цех Витебской универсальной базы выпустил три вида новых напитков

Источник материала:  
04.07.2018 — Разное

Таццяна Сямёнаўна ШЫЛЁНАК, старшы майстар Ушацкага цэха Віцебскай універсальнай базы:

– Тут я працую ўжо трыццаць пяць гадоў – асобныя нашы работнікі столькі яшчэ не пражылі. Разам з агароднінасушыльным заводам прайшла розныя перыяды, бо развіваўся ён па спіралі. І зараз, безумоўна, назіраецца ўздым, хаця рэарганізацыю і далучэнне да Віцебскай універсальнай базы мы ўспрымалі з насцярожанасцю. Але галаўное прадпрыемства дапамагло нам узняцца: закупляе неабходнае абсталяванне, матэрыялы, садзейнічае ў рэалізацыі прадукцыі. Заслуга ў тым, што мы сёння не маем праблем з выплатай зарплаты, працуем не толькі стабільна, а і пашыраем вытворчасць, безумоўна, і нашага новага кіраўніка Уладзіміра Мікалаевіча Кругліка.

З 8 чэрвеня ў дадатак да 5 ранейшых відаў напіткаў пачалі выпуск 3 новых – “Кола”, “Лімон-Лайм” і “Апельсін”. І гэта не мяжа нашых жаданняў. У ліпені плануем яшчэ больш пашырыць асартымент, даць магчымасць ушачанам успомніць смак забытых “Тархуну” і “Ліманаду”, асвоім і вытворчасць квасу двух відаў – “Вечалле” і “Ушацкі”. Дарэчы, наша якасная і смачная прадукцыя даспадобы не толькі жыхарам раёна. А каб замацавацца на рынку, будзем выпускаць асобныя віды напіткаў і ў зручных “хадавых” бутэльках ёмістасцю 0,5 літра, вывучаць попыт. У больш далёкіх задумах – нават вытворчасць пітной бутылізаванай вады.

Прыемна, што ў няпростых умовах улады не пакінулі роднае прадпрыемства сам-насам з праблемамі, што знайшоўся варыянт захаваць яго. Гэта вельмі важна, бо ў маленькіх пасёлках складана знайсці працоўнае месца і пытанне занятасці насельніцтва даволі адчувальнае. А што датычыцца нашай вытворчасці, хто ведае, магчыма гэта адпраўная кропка да новага ўздыму ў далейшым. Я, хутчэй за ўсё, застану яго на заслужаным адпачынку, ды хочацца, каб маладыя ўшачане маглі знайсці работу тут, у сваім раёне, не пакідалі яго і працягвалі працоўныя традыцыі майго і больш сталых пакаленняў.

На здымку: Т.Шылёнак (другая злева) з калегамі.Ушачский цех Витебской универсальной базы выпустил три вида новых напитков

←«Один раз увидеть». Специалисты MIT создали робота, который обучается с первого раза

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика