Аб занясенні фотапартрэтаў перадавікоў арганізацый Смаргоншчыны на раённую дошку гонару
Рашэнне №488 ад 22.06.2018 г.
Аб занясенні фотапартрэтаў перадавікоў арганізацый Смаргоншчыны на раённую дошку гонару
На падставе Палажэння аб Дошцы гонару Смаргонскага раёна, зацверджанага рашэннем Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта ад 25 мая 2018 г. №411, Смаргонскі раённы выканаўчы камітэт РАШЫЎ:
1. Занесці на раённую Дошку гонару фотапартрэты перадавікоў, якія вызначыліся лепшымі працоўнымі дасягненнямі ў 2017 годзе.
Пашаны і гонару ўдастоены:
Аляксандровіч Наталля Альбертаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №5 г. Смаргоні”;
Баранава Валянціна Аляксееўна, бухгалтар Жодзішкаўскага лясніцтва дзяржаўнай вопытнай лесагаспадарчай установы “Смаргонскі вопытны лясгас”;
Брэль Алеся Віктараўна, начальнік вытворча-тэхналагічнай лабараторыі ўнітарнага вытворчага прадпрыемства “Смаргонскі камбінат хлебапрадуктаў”;
Буйноўскі Эдуард Уладзіслававіч, наладчык халоднаштамповачнага абсталявання цэха №3 адкрытага акцыянернага таварыства “Смаргонскі агрэгатны завод”;
Варыцкая Таццяна Станіславаўна, сакратар пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №2 г. Смаргоні”;
Васілеўскі Віктар Здзіслававіч, вадзіцель аўтамабіля дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення №134 камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства “Гроднааблдарбуд”;
Глебец Аляксандр Мікалаевіч, вадзіцель пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №11 Смаргонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, прапаршчык унутранай службы;
Грынчык Алена Аляксандраўна, загадчык тэрапеўтычнага аддзялення №1 раённай паліклінікі ўстановы аховы здароўя “Смаргонская цэнтральная раённая бальніца”;
Гурын Аляксандр Уладзіміравіч, разьбяр вырабаў цэха ячэістага бетону філіяла №7 “Смаргоньсілікатабетон” адкрытага акцыянернага таварыства “Краснасельскбудматэрыялы”;
Дудко Віктар Аркадзьевіч, галоўны інжынер таварыства з абмежаванай адказнасцю “Карункі”;
Залеская Тамара Антонаўна, прадавец Смаргонскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства;
Карасевіч Юрый Іосіфавіч, старшы аператыўны дзяжурны аператыўна-дзяжурнай службы міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў Смаргонскага райвыканкама, маёр міліцыі;
Карпечкін Мікалай Мікалаевіч, токар адкрытага акцыянернага таварыства “Смаргонскі завод аптычнага станкабудавання”;
Каспяровіч Ірына Мар’янаўна, кіраўнік аддзялення (у жывёлагадоўлі) у філіяле “Жодзішкі” ўнітарнага вытворчага прадпрыемства “Смаргонскі камбінат хлебапрадуктаў”;
Кірдзік Уладзімір Паўлавіч, вадзіцель аўтамабіля аўтатранспартнага ўчастка філіяла “Смаргонская птушкафабрыка” адкрытага акцыянернага таварыства “Лідахлебапрадукт”;
Касцюкевіч Наталля Яўгеньеўна, стараста вёскі Карані Каранёўскага сельсавета;
Крупнік Валерый Антонавіч, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “АграСолы”;
Кунавіч Андрэй Мечыслававіч, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Саўбел 2016”;
Ляўчэня Галіна Мікалаеўна, цеставод філіяла “Смаргонскі хлебазавод” адкрытага акцыянернага таварыства “Гроднахлебпрам”;
Лінга Віталій Іванавіч, старшы афіцэр аддзялення спецыяльных мерапрыемстваў кіналагічнага цэнтра вайсковай часці 2044, маёр;
Максіменка Дзмітрый Уладзіміравіч, дыспетчар Смаргонскага раёна электрычных сетак філіяла “Ашмянскія электрычныя сеткі” Гродзенскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі “Гроднаэнерга”;
Малышава Алена Станіславаўна, дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі “Смаргонская дзіцячая школа мастацтваў імя М. К. Агінскага”;
Найдзіч Ганна Антонаўна, вядучы спецыяліст па кадрах адкрытага акцыянернага таварыства “Будаўніча-мантажны трэст №41” г. Смаргонь;
Перцаў Дзмітрый Генадзіевіч, абрубшчык камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Смаргонскі ліцейна-механічны завод”;
Падгайскі Міхаіл Вікенцьевіч, электрагазазваршчык падраздзялення ацяпляльных кацельняў і цеплавых сетак Смаргонскага раённага ўнітарнага прадпрыемства “Жыллёва-камунальная гаспадарка”;
Рыдзель Марыя Чаславаўна, рабочая па комплексным прыбіранні і ўтрыманні домаўладанняў камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Жыллёвая рамонтна-эксплуатацыйная служба Смаргонскага раёна”;
Рогач Дзмітрый Мар’янавіч, аператар па штучнаму асемяненню сельскагаспадарчых жывёл камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Смаргонская райплемстанцыя»;
Савіцкі Рамуальд Баляслававіч, вадзіцель аўтамабіля філіяла “Смаргонскія малочныя прадукты” адкрытага акцыянернага таварыства “Лідскі малочна-кансервавы камбінат”;
Саўко Сяргей Аркадзьевіч, інжынер-механік цэха вытворчасці драўняна-стружкавых пліт замежнага таварыства з абмежаванай адказнасцю “Кранаспан”;
Сінкевіч Гражына Міхайлаўна, дырэктар вытворчага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Смаргонскі раённы камбінат бытавога абслугоўвання насельніцтва”;
Сцефановіч Віктар Леанідавіч, вадзіцель аўтамабіля філіяла “Аўтамабільны парк №17 г. Смаргонь” адкрытага акцыянернага таварыства “Гроднааблаўтатранс”;
Страшынская Ірына Пятроўна, інжынер па ахове працы даччынага ўнітарнага Смаргонскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм абласнога ўнітарнага прадпрыемства “Гроднамеліявадгас”;
Стрыга Іван Фёдаравіч, слесар па абслугоўванні і рамонце газавыкарыстоўваючага абсталявання Смаргонскага вытворчага ўпраўлення вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Гроднааблгаз”;
Ташлык Антаніна Аляксандраўна, сацыяльны работнік аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму ўстановы “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва “Цёплы дом”;
Тухто Віктар Станіслававіч, педагог дадатковай адукацыі першай катэгорыі гуртка “Бокс” дзяржаўнай установы адукацыі “Смаргонскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”;
Харко Францішка Іванаўна, галоўны бухгалтар філіяла “Жодзішкі” ўнітарнага вытворчага прадпрыемства “Смаргонскі камбінат хлебапрадуктаў”.
2. Аддзяленню бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта выплаціць за кошт сродкаў раённага бюджэту грашовыя ўзнагароды перадавікам, пералічаным у пункце 1 сапраўднага рашэння.
Старшыня Г. В. ХАРУЖЫК.
Кіраўнік спраў І. Д. МАРКЕВІЧ.