«Сон у летнюю ноч». Новае прачытанне Шэкспіра у Тэатры імя Янкі Купалы

Источник материала:  
28.06.2018 14:09 — Разное
«Сон у летнюю ноч». Новае прачытанне Шэкспіра у Тэатры імя Янкі Купалы

У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы пачаліся рэпетыцыі новага спектакля з працоўнай назвай «Сон у летнюю ноч» па п’есе Ўільяма Шэкспіра. Над нім працуе вядомы расійскі пастаноўшчык, галоўны рэжысёр Новасібірскага дзяржаўнага драматычнага тэатра «Стары дом» Андрэй Прыкатэнка. Прэм'ера спектакля адбудзецца 8 верасня.

Усяго на сцэнічных пляцоўках рэжысёр паставіў больш за 30 спектакляў. Андрэй Прыкатэнка працаваў у тэатрах Масквы, Рыгі, Санкт-Пецярбурга, Новасібірска.

Новы спектакль Андрэя Прыкатэнкі на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы будзе ўяўляць сабой унікальны для беларускага тэатральнага мастацтва праект, у якім упершыню задзейнічана генератыўная медыяграфіка. Акрамя гэтага, у спектаклі будуць выкарыстоўвацца гіраскутэры, квадракоптэры, куб з галаграфічным пакрыццём, а таксама інавацыйныя рашэнні ў працы са сцэнаграфіяй, касцюмамі і святлом.

Унікальныя прыёмы

Тэатральны праект цікавы і тым, што ўяўляе сабой новае прачытанне вядомай п’есы ўільяма Шэкспіра «Сон у летнюю ноч», якая на працягу доўгага часу ставіцца лепшымі рэжысёрамі ў найвыбітнейшых тэатрах свету. Спадзяемся, што і для беларускага нацыянальнага драматычнага тэатра прэм’ера таксама стане падзеяй.

Раней падобны тэатральны праект Андрэй Прыкатэнка ўвасобіў на сцэне новасібірскага тэатра «Старый дом» - спектакль «Sociopath / Гамлет» па матывах «Гамлету» Шэкспіра. Пастаноўка ўяўляе сабой новае прачытанне класічнага твора, а таксама выкарыстоўвае нестандартныя, унікальныя прыёмы.

«Чаму сацыяпат? Сёння гэта найбольш распаўсюджаны тып. Ва ўмовах маральнага крызісу, у якім апынуўся чалавечы від,  гэта прамы вынік Анегіна, Пячорына, нарэшце, Зілава з «Палявання на качак», - персанажа, што перарадзіўся ў сацыяпата - чалавека, які стаміўся рэфлексаваць з нагоды недасканаласці чалавечай прыроды, навакольнага света і зразумеў, што чалавецтва знаходзіцца ў глабальным крызісе, з якога выйсці немагчыма. Так атрымаўся наш сацыяпат», - адзначае Андрэй ПРЫКАТЭНКА, кажучы пра спектакль «Sociopath / Гамлет».

Сустрэча з трупай

Асобна варта адзначыць работу мастачкі. Над касцюмамі для новага спектакля працуе Вольга Шаішмелашвілі, ужо вядомая беларускаму гледачу дзякуючы спектаклю Купалаўскага тэатра «Translations». Яе сцэнаграфічныя работы ў музычных і драматычных тэатрах Санкт-Пецярбурга, Кіева, Пермі, Чэлябінска, Башкірыі, Японіі добра вядомыя прыхільнікам тэатральнага мастацтва. Мастачка таксама працавала над стварэннем касцюмаў да спектакля Андрэя Прыкатэнкі «Sociopath / Гамлет».

У сакавіку рэжысёр і мастачка па касцюмах сустрэліся з трупай Купалаўскага тэатра, каб выбраць акцёраў для ўдзелу ў новай пастаноўцы. Ужо вядома, што ў верасні на галоўнай сцэне мы ўбачым акцёраў Марту Голубеву, Паўла Харланчука, Міхаіла Зуя, Аляксандра Казелу, Юлію Шпілеўскую, Валянціну Гарцуеву, Дзмітрыя Есяневіча, Дзмітрыя Тумаса, Аляксандра Зелянко, Андрэя Дробыша, Паўла Паўлюця, Паўла Астравуха і іншых.

←Аб занясенні фотапартрэтаў перадавікоў арганізацый Смаргоншчыны на раённую дошку гонару

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика