3 днём нараджэння, Смаргонь! Віншаванне мясцовай улады

Источник материала:  
23.06.2018 — Разное
ДАРАГІЯ СЯБРЫ!
3 днём нараджэння, Смаргонь! Віншаванне мясцовай улады

У знамянальны дзень 515-годдзя Смаргоні прыміце самыя шчырыя віншаванні і добрыя пажаданні.

Такі ганаровы ўзрост горада дазваляе перанесціся ў глыбіні стагоддзяў і прасачыць прой-дзены шлях, на якім было прыгожае і трагічнае, гераічнае і стваральнае.

За сваю шматвекавую гісторыю горад спусташаўся варожымі нашэсцямі. Асабліва многа выпрабаванняў выпала на лёс смаргонцаў у гады Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў. Тысячы гараджан загінулі ў няроўнай бітве з ворагамі, абараняючы Радзіму.

Мінулі дзесяцігоддзі. Горад выстаяў і выжыў. Падняўся з руінаў і попелу дзякуючы высокаму энтузіязму, самаадданай працы гараджан. Смаргонь і сёння па-новаму адбудоўваецца, добраўпарадкуюцца двары і вуліцы. Вядучая роля ў развіцці эканомікі належыць прамысловым прадпрыемствам, прадукцыя якіх вядома не толькі ў Рэспубліцы Беларусь, але і далёка за яе межамі.

У дзень юбілею мы аддаём даніну ўдзячнасці і прызнання нашым жыхарам за працоўныя поспехі і прафесійныя дасягненні на карысць Смаргоні.

Паважаныя землякі!

Жадаем вам светлага, святочнага настрою, шчасця, дабрабыту, далейшых поспехаў у працы на карысць роднага горада.

Гэта свята для вас, гараджане і госці, і мы хочам, каб яно вам запомнілася. Запрашаем усіх прыняць актыўны ўдзел у юбілейных мерапрыемствах.

3 днём нараджэння, горад Смаргонь!

Смаргонскі раённы выканаўчы камітэт. Смаргонскі раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў.

Раённы савет ветэранаў.


Фотаздымак прадастаўлены Аксік-Відэа

←Тренинги, обещающие сделать «успешным». Чего от них больше: пользы или вреда?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика