Брэндавае мерапрыемства "Крэўскія жарты" прайшло на ўра
23.06.2018
—
Разное
Свята гумару "Крэўскія жарты" адбылося ў аграгарадку Крэва. Яно павінна стаць яшчэ адным мясцовым культурным брэндам .
Працавалі тэматычныя падворкі, дзе частавалі гасцей мясцовымі прысмакамі. Ладзіўся жартаўлівы конкурс прыгажосці "Мадам Крэва 2018", "Модны прыгавор з Папандопалам", канцэртна-забаўляльная праграма з удзелам артыстаў з іншых сельскіх устаноў культуры і Валожынскага Цэнтра культуры і адпачынку.
Ала КЛЕМЯНОК.
Фота Марыі КЛУЙШЫ.