Супрацоўнікі МНС выратавалі казляня, якое захрасла ў трубе (фота)

Источник материала:  
18.06.2018 10:58 — Разное
Супрацоўнікі МНС выратавалі казляня, якое захрасла ў трубе (фота)
Фота: mchs.gov.by

Лельчыцкіх ратавальнікаў 16 чэрвеня а 15-й гадзіне выклікалі на дапамогу казляняці. Здарэнне адбылося ў вёсцы Ліпляны па вуліцы Спартыўнай.

Як паведамляе прэс-служба МНС, казляня захрасла ў праточнай трубе праз дарогу. Ратавальнікі, якія прыбылі па выкліку, высветлілі, што жывёла знаходзіцца акурат пасярэдзіне жалезабетоннай 12-метровай трубы дыяметрам 0,3-0,4 метра. Сама канструкцыя была часткова запоўнена пяском.

Ратавальнікі ачысцілі трубу ад пяску. Пасля гэтага казляня дасталі пры дапамозе падручных сродкаў. Паведамляецца, што жывёла не пацярпела.

←Андрэй ПРАХАРЭНКА, галоўны ўрач Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бальніцы: «Усё, што акрэслілі, — выканалі»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика