Андрэй ПРАХАРЭНКА, галоўны ўрач Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бальніцы: «Усё, што акрэслілі, — выканалі»

Источник материала:  
18.06.2018 — Разное

Стала традыцыяй, сустракаючы прафесійнае свята, падводзіць вынікі работы. Не будзем адыходзіць ад гэтай традыцыі і сёння.

Андрэй ПРАХАРЭНКА, галоўны ўрач Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бальніцы: «Усё, што акрэслілі, — выканалі»За час, які прайшоў з мінулага свята, зроблена многае. Па-першае, выкананы сацыяльныя стандарты ў галіне аховы здароўя. Па-другое – палепшана матэрыяльна-тэхнічная база нашых ўстаноў. Праведзены рамонты паліклінічнага аддзялення, пральні, дэзінфекцыйнага і харчовага блокаў, актавай залы. Таксама адрамантаваны Руднянская ўрачэбная амбулаторыя, Азёрнаўскі ФАП. Працягвалася добраўпарадкаванне тэрыторый устаноў аховы здароўя.
Набыта абсталяванне на пральню, у тым ліку – пральная і сушыльная машыны, каток прасавальны, цэнтрыфуга, камера дэзінфекцыйная. На харчовы блок – электрычная пліта, агароднінарэзка, бульбачыстка, параканвектамат, кіпяцільнік электрычны, мясарубка, жаравая шафа.
Закуплена медыцынскае абсталяванне: апарат ультрагукавага даследавання, індыкатары вокавага ціску, афтальмаскопы, відэагастраскоп, электракардыёграфы, дэфібрылятар, помпы інфузійныя шпрыцавыя, іншае абсталяванне.
Выконваюцца запланаваныя аб’ёмы пазабюджэтнай дзейнасці.
Папоўніўся калектыў бальніцы. У 2017 годзе да нас прыехала на работу 11 урачоў, у тым ліку 10 маладых спецыялістаў: два ўрача-тэрапеўта, 2 — урача агульнай практыкі, урач-отарыналарынголаг, два ўрача-афтальмолага, урач-хірург, урач-анколаг, урач-стаматолаг, урач анестэзіёлаг-реаніматолаг і 21 сярэдні медработнік.
Чакаем у гэтым годзе прыбыцця да першага месца работы 10 урачоў: трох урачоў агульнай практыкі, анестэзіёлага-реаніматолага, рэнтгенолага, педыятра ўчатковага, псіхіятра-нарколага, хірурга, стаматолага і 9 сярэдніх медработнікаў.
З мэтай замацавання кадраў маладым спецыялістам, накіраваным на работу, прадастаўляцца жыллё. У 2017 годзе 6 кватэр: пяць у Чэрвені і адна ў вёсцы Рудня.
У калектыве праводзіцца вялікая грамадская работа, розныя мерапрыемствы: конкурсы медыцынскіх сясцёр, прафесійныя святы, спартыўныя спаборніцтвы. Мы – актыўныя ўдзельнікі раённых мерапрыемстваў.
Усіх калег – калектыў раённай бальніцы, медыцынскіх работнікаў з Чэрвеньскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната, Чэрвеньскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, медработнікаў санаторыя “Волма”, работнікаў аптэк віншую з прафесійным святам – Днём медыцынскіх работнікаў.
Жадаю ўсім вам, шаноўныя калегі, і вашым сем’ям моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту. На рабоце – узаемаразумення, павагі і падтрымкі ад калег. Усім вам цярпення, вытрымкі і ўдачы!

←«Дорогие мои земляки».

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика