Белгідраметэацэнтр для жыхароў Нясвіжчыны прагназуе на сёння воблачнае з праясненнямі надвор’е, кароткачасовыя дажджы, днём да +18 °C, ноччу — +10…+12 °C.
У сераду, 23 мая, нас чакае павышэнне тэмпературы — 21…23 °C са знакам “+” удзень і вечарам да + 18 °C. Невялікі вецер, магчымы туман.
У чацвер, 24 мая, на тэрыторыі раёна будзе туманна, месцамі бачнасць — звяртаем увагу аўтамабілістаў — будзе ўсяго 500 — 800 метраў. Паўночны вецер будзе дасягаць 7 м/с, не абыдзецца, хутчэй за ўсё, і без ападкаў. Ртутны слупок падымецца ўдзень да +19…+21 °C, у вячэрні час — 18 градусаў цяпла.
У пятніцу вецер зменіцца на паўднёвы, але яго парывы будуць дасягаць 13 м/с, таксама метэаролагі абяцаюць нам пахмурнае надвор’е на працягу дня. Тым часам, тэмпература чакаецца ў межах +23…+25 °C у дзённы час, а вечарам — да 20 са знакам “+”.
“НН”.