По улицам Миор прошёл «Бессмертный полк». Портреты в руках детей, внуков и правнуков

Источник материала:  
11.05.2018 — Разное
>

По улицам Миор прошёл «Бессмертный полк». Портреты в руках детей, внуков и правнуков Дзень Перамогі ў райцэнтры адзначылі масава, душэўна, з традыцыямі і хвалюючай навізной. Упершыню па яго вуліцах урачыстым строем прайшоў наш «Бессмяротны полк». Больш за сотню партрэтаў франтавікоў неслі, нават везлі ў калясках іх дзеці, унукі і праўнукі. 

Яшчэ па ранішняй прахалодзе прадстаўнікі раёнай улады, працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, воіны-афганцы, школьнікі, жыхары і госці Міёр падцягваліся да  Дома культуры, дзе фарміравалася ўрачыстая калона бессмяротнага палка. Ішлі сем’ямі. Моладзь у гімнасцёрках, малышы ў пілотках, у руках — партрэты дзядоў і прадзедаў, а ў душы — гордасць за іх подзвіг і гераізм, радасць за мір і спакой на нашай зямлі. 

По улицам Миор прошёл «Бессмертный полк». Портреты в руках детей, внуков и правнуков У памяць пра тых, каму абавязаны шчаслівым жыццём, удзельнікі свята ўсклалі кветкі да абеліска воінам-вызваліцелям райцэнтра. Пасля адной сцяной, плячом да пляча рушылі на Плошчу памяці загінуўшых барацьбітоў. Партрэты герояў, якіх ужо няма сярод нас, — як жывы сцяг Перамогі.


Бессмяротны полк — не проста эмацыянальнае шэсце з радасцю і слязьмі на вачах. Гэта гісторыя кожнага героя, які прайшоў праз самую страшную вайну. Аляксандр Маскалёў з СШ №2 нясе партрэт свайго прадзеда, узняўшы высока над галавой. Ва ўрачыстым шэсці хлопец асабліва адчувае значнасць свята і хоча стаць дастойным яго памяці нашчадкам.


По улицам Миор прошёл «Бессмертный полк». Портреты в руках детей, внуков и правнуков Кірылу Удобкіну — шэсць, яго браціку Сашу — чатыры. З фотаздымка на іх таксама глядзіць прадзядуля. На свята хлопчыкаў прывялі бацькі.
— Гэта адна з магчымасцей расказаць сынам пра вайну, навучыць шанаваць добрыя традыцыі Дня Перамогі,—гаворыць маладая матуля.—Удзел у шэсці Бессмяротнага палка — важнае перажыванне і для дарослых, і для малых, якое дазваляе ўсвядоміць сябе часткай мінулага, цяперашняга і будучага.


Малады спецыяліст раёна газазабеспячэння Ігар Дзярко крочыць у стылізаванай ваеннай форме. Апрануўся так для ўдзелу ў харэаграфічнай пастаноўцы «Смуглянка».


— Цудоўная ідэя — «Бессмяротны полк». Ва ўрачыстай калоне адчуваеш сябе сапраўдным патрыётам Радзімы, перапаўняе гордасць за землякоў, якія аддалі жыцці за наша мірнае неба, — разважае хлопец. — Мы шануем гісторыю, тым самым пацвярджаем, што вялікі народны подзвіг не забыты.


По улицам Миор прошёл «Бессмертный полк». Портреты в руках детей, внуков и правнуков На плошчы Памяці загінуўшых барацьбітоў пачэсныя месцы занялі галоўныя героі свята. 73 гады мінула з пары, калі доўгачаканая вестка пра перамогу пракацілася па нашай шматпакутнай зямлі і ўсім свеце. На ўрачыстым мітынгу аддалі даніну павагі ўсім, хто змагаўся за свабоду і незалежнасць Радзімы, хто цаной жыцця абараняў Айчыну ад фашызму, хто загінуў у засценках канцэнтрацыйных лагераў нацыстаў, хто вынес увесь цяжар вайны і суткамі працаваў у тыле, хто выжыў у самай крывапралітнай вайне і нястомнай працай адбудоўваў краіну для будучых пакаленняў.


По улицам Миор прошёл «Бессмертный полк». Портреты в руках детей, внуков и правнуков На жаль, сведкаў тых страшных падзей з кожным годам усё менш. Сёлетнюю вясну разам з намі сустрэлі 11 удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, сям'я загінуўшага ваеннаслужачага, працаўнік тылу, 17 вязняў канцлагераў. У кожнага свой няпросты лёс. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Баніфатава падзякавала ім за неацэнны воінскі і чалавечы подзвіг, за імкненне жыць і працаваць на дабрабыт малой радзімы. Для ўсіх нас важна надалей захоўваць гістарычную праўду, перадаваць імёны герояў у спадчыну і рабіць усё магчымае, каб трагедыя не паўтарылася.


1418 дзён і начэй працягвалася самая крывапралітная ў гісторыі чалавецтва вайна, забраўшы каля 27 мільёнаў жыхароў Савецкага саюза. Загінула звыш трох мільёнаў беларусаў. Фашысты разбурылі і спалілі 209 нашых гарадоў і гарадскіх пасёлкаў, 9200 вёсак, разрабавалі і вывезлі ў Германію больш за 10 тысяч прадпрыемстваў. Аднак мужны народ застаўся непахісным. Узброеныя Сілы СССР правялі звыш 40 буйных наступальных стратэгічных аперацый, у ходзе якіх разграмілі магутнейшыя групіроўкі нямецка-фашысцкіх войск. Годна выстаялі выпрабаванні, сталі сапраўдным прыкладам мужнасці і гераізму і землякі. Ім раённы ваенны камісар Сяргей Жабёнак адрасаваў найлепшыя словы падзякі і прыязнасці.


По улицам Миор прошёл «Бессмертный полк». Портреты в руках детей, внуков и правнуков Сёлета адзначылі стогоддзе Узброеныя Сілы. Юбілейнымі медалямі ў Дзень Перамогі ўзнагароджаны лідар ветэранскай арганізацыі Часлаў Кашкур, намеснік старшыні раённага аб'яднання «Беларускі саюз воінаў у Афганістане» Сяргей Мацвееў, палкоўнік запаса Сяргей Пляшкоў, прапаршчыкі ў адстаўцы Іван Сіповіч, Вікенцій Васільеў, Віктар Гайлевіч.


Пра клопат і ўвагу да ўдзельнікаў вайны, працаўнікоў тылу, вязняў, сем'яў загінуўшых гаварыў кіраўнік ветэранскай арганізацыі Часлаў Кашкур. Усяго 33 чалавекі наведалі сёлета з падарункамі, якія прадставілі шчодрыя спонсары, за што ім выказана асаблівая падзяка.
Хто не дажыў да гэтага дня, ішлі строем у «Бессмяротным палку». Сярод іх і Міхаіл Баляслававіч Чаркас. Ветэран вайны, заслужаны настаўнік Беларусі, шырокага творчага дыяпазону і бязмежнай душы чалавек. Ён адышоў у вечнасць сёлета ў лютым. Памяць засталася ў нашых сэрцах.


Часлаў Станіслававіч звярнуў увагу на моладзь, якая ведае свае карані, шануе традыцыі сям'і, гераічныя подзвігі дзядоў і прадзедаў. Пакуль у Перамогі будуць такія ўнукі і праўнукі, «Бессмяротны полк» — вечна жывы.


Вучань СШ №3 імя Я.Томкі Дзмітрый Максіменка і юныя піянеры СШ №2 пацвердзілі, што маладое пакаленне ведае ваенную гісторыю і на прыкладзе гераічных традыцый будзе вяршыць добрыя справы і будаваць наша заўтра.


По улицам Миор прошёл «Бессмертный полк». Портреты в руках детей, внуков и правнуков Кіраўнік раёна, старшыня райсавета дэпутатаў, прадстаўнікі працоўных калектываў і лідары грамадскіх аб'яднанняў усклалі кветкі і вянкі да брацкай магілы, да мемарыяльнага знака «Чорныя цюльпаны». Ушанавалі памяць землякоў хвілінай маўчання. Благачынны цэркваў Міёрскай акругі, протаіерэй Віктар Вабішчэвіч з'яднаў людзей у малітве ля капліцы Аляксандра Неўскага.


Пасля ўдзельнікі «Бессмяротнага палка» накіраваліся да раённага Дома культуры. На сцэне пад адкрытым небам дарослыя і юныя артысты ў пэўных ролях і вобразах пастараліся перадаць атмасферу Вялікай Айчыннай вайны — ад страшнага пачатку да пераможнага канца. Адлюстравалі дзень сённяшні, калі трэба думаць пра мір і рабіць усё магчымае дзеля яго.


Па сутнасці, гледачы ўбачылі жывое музычнае кіно, героям якога суперажывалі, падпявалі, апладзіравалі. Завяршыла свята песня «Дзень Перамогі», якую кожны ведае з калыскі. У выкананні нашага земляка Віталя Хаданёнка яна прагучала па-асабліваму ўрачыста. Падпявалі стоячы. 

 Больш здымкаў у групах ОК https://ok.ru/merskyanav/album/53779862061195

ВК https://vk.com/album-93032809_254032935

Fb https://www.facebook.com/media/set/?set=oa.189297581702952&type=3

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА. 

Наталія СТАНКЕВІЧ.

←На Зыбицкой открылась точка с уличной едой от владельцев популярной бургерной в Молодечно

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика