5 мая — День печати. Гостья дня Елены БЕЛАЗОРЧЫК из агрогородка Николаёво

Источник материала:  
04.05.2018 — Разное
>

5 мая — День печати. Гостья дня Елены БЕЛАЗОРЧЫК из агрогородка Николаёво У падпісной квітанцыі Алены БЕЛАЗОРЧЫК з аграгарадка Мікалаёва пяць найменняў газет і часопісаў. У іх ліку — “Міёрскія навіны”. Трыццаць пяць год раённая газета прыходзіць да падпісчыцы. Алена Мілецьеўна БЕЛАЗОРЧЫК уважліва гартае свежы нумар і адзначае артыкулы, якія пасля прачытае. Пачынае са старонкі з віншаваннямі. Сама не раз дасылала віншавальныя прывітанні сваім родным праз раёнку.

З НАШАЙ пастаяннай падпісчыцай сустрэліся на яе рабочым месцы. Працуе ў магазіне прадаўцом. Каля сарака год занята ў сферы гандлю. Доўгі час загадвала сельскай гандлёвай кропкай. Цяпер перадала паўнамоцтвы калезе.
Пошту прыносяць на працу. Час пачытаць перыёдыку з’яўляецца дома ўвечары.


— Перш-наперш праглядаю “Весткі кааперацыі”, наша прафесійнае выданне. І раёнку люблю чытаць. З 1983 года жыву ў Мікалаёве і ўвесь час яе выпісваю,—расказвае Алена Мілецьеўна. — “Міёрскія навіны” лічу выданнем інфармацыйна насычаным і цікавым. Цудоўна, што газета выдаецца на беларускай мове. Заўсёды чытаю рубрыку “Падзеі і факты”, аператыўныя зводкі сельгасработ, прагноз надвор’я, карыстаюся рэцэптамі, сачу за фотаконкурсамі. Газета шмат расказвае пра людзей Міёршчыны, іх часам няпростыя лёсы. Прыемна бачыць на старонках знаёмых, калег.


АСОБНЫЯ нумары “Міёрскіх навін” падпісчыца захоўвае. З фотаздымкам дачушак-двайнят Дашы і Дзіны, з публікацыямі пра сям’ю сына Руслана, з юбілейным віншаваннем маці Вользе Іванаўне.


5 мая — День печати. Гостья дня Елены БЕЛАЗОРЧЫК из агрогородка Николаёво — У пачатку студзеня маёй маме споўнілася 95 год. Жыве ў вёсцы Клімяты Завуццеўскага сельсавета. Часта наведваемся туды, — расказвае субяседніца. — Матулі таксама параіла выпісваць раённую газету, каб была ў курсе спраў.


Прыходзіць раёнка і ў дом сына Руслана. Ён жыве па-суседстве. Унукі Дзіма і Паша штовечар сустракаюць бабулю з работы. На выхадныя Алена Мілецьеўна чакае дадому дзяўчат-студэнтак. Абедзве вучацца ў Полацкім педкаледжы. Часта прыяз- джае з Полацка са сваёй сям’ёй старэйшы сын Генадзь. Праглядаюць “Міёрскія навіны”. Цікава, чым жыве малая радзіма. Штогод бывае ў гасцях брат мужа з Ноўгарада. Па яго просьбе збіраюць нумары раёнкі. Разам з гасцінцамі вязе дадому газеты.


5 мая — День печати. Гостья дня Елены БЕЛАЗОРЧЫК из агрогородка Николаёво КАЛІ на старонках выдання з’яўляюцца старыя фота- здымкі, чытачка разглядае іх з увагай. Да чорна-белых фота, якім ужо некалькі дзясяткаў год, у яе асаблівыя адносіны. Багаты ўласны фотаархіў. Захоўвае здымак аднаго з выпускаў былой Мікалаёўскай школы. Многіх настаўнікаў, што на фота, ужо не стала. Ёсць здымкі са сваім класам, з конкурсу самадзейнасці.


— У газеце “Камсамольская праўда” зараз ідзе конкурс старых здымкаў. Цікава глядзець фота і чытаць звязаныя з імі гісторыі. Думаю, што і ў раённай газеце такое фотаспаборніцтва знайшло б шмат прыхільнікаў, — прапаноўвае падпісчыца. 

У Алены Белазорчык багаты архіў старых фотаздымкаў. На першым фота—адзін з выпускаў Мікалаёўскай школы. Другі здымак зроблены некалькі год таму.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

←В МНС рассказали об основных изменениях в налоговом законодательстве

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика