Агонь у вагончыку і на пілараме

Источник материала:  
27.04.2018 — Разное

У выхадны дзень, на Радаўніцу, выратавальнікам раёна прыйшлося двойчы выязджаць на пажары.

У гэты дзень у Стоўбцах па вуліцы Машынабудаўнікоў гарэў будаўнічы вагончык, а ў вёсцы Зарэчча (Дзераўнянскі сельсавет) пажар здарыўся ў памяшканні прыватнай піларамы. Для высвятлення прычыны загарання вагончыка матэрыял перададзены ў райаддзел міліцыі. На пілараме, згодна з папярэдняй версіяй, агонь узнік з-за парушэння правіл пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі цеплагенерыруючага апарата.

Напярэдадні ў Новых Рубяжэвічах быў знішчаны агнём аўтамабіль ВАЗ 1988 года выпуску. Прычына гэтага здарэння ўстанаўліваецца. Два факты загарання зарэгістраваны па адным і тым жа адрасе ў Ціханавай Слабадзе: спачатку ўспыхнуў хлеў, назаўтра – дачны дом. Мяркуецца, што гэта быў падпал, таму высвятленнем асобы падпальшчыка цяпер займаецца міліцыя. Раней зафіксавана загаранне дачнага дома ў Новым Свержані (папярэдняя прычына – кароткае замыканне электраправодкі на гарышчы дома). Жыхар вёскі Сула з-за парушэнняў ва ўстройстве пячнога ацяплення застаўся без лазні…

Паводле даных раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, апошнім часам на тэрыторыі раёна пачасціліся загаранні пабудоў і маёмасці грамадзян. Яны прыносяць страты, ствараюць пагрозу жыццю і здароўю і, разам з тым, здараюцца зноў і зноў. Пераважная прычына іх, як можна ўпэўніцца вышэй, выклікана парушэннем мер пажарнай бяспекі, элементарнай неасцярожнасцю з агнём.

У красавіку на тэрыторыі раёна праходзіць пажарна-прафілактычная акцыя «За бяспеку разам». У мінулыя выхадныя маштабная растлумачальная работа была праведзена сярод жыхароў Рубяжэвіцкага сельсавета. Удзел у акцыі прынялі прадстаўнікі Мінскага абласнога ўпраўлення МНС, аглядавай камісіі Рубяжэвіцкага сельвыканкама, Стоўбцыгаза, тэрытарыяльнага цэнтра, сацыяльна-педагагічнага цэнтра і аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, райаддзела міліцыі, энерганагляду. У Вялікіх і Малых Навіках, Рубяжэвічах, Тонаве і Ціханавай Слабадзе былі наведаны адзінокія і адзінока пражываючыя вяскоўцы, людзі з інваліднасцю, якім растлумачылі патрабаванні адносна ўтрымання пячнога ацяплення ў пажарабяспечным стане, праведзены інструктажы і гутаркі аб устаноўцы аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у кожным жылым пакоі. У сем’ях, дзе выхоўваюцца дзеці, у тым ліку дзеці, становішча якіх прызнана сацыяльна небяспечным, увага бацькоў акцэнтавана на недапушчальнасці пакідання дзяцей адных дома, без нагляду дарослых.  

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

←Как экономно строить дом из блоков: "Сам фундамент и погреб сделал, стены вывел"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика