Умовы спаборніцтва механізатараў сельскагаспадарчых арганізацый раёна на перыяд вясенне-палявых работ у 2018 г.
20.04.2018
—
Разное
Пераможцамі ў спаборніцтве сярод работнікаў масавых прафесій у раслінаводстве прызнаюцца механізатары, якія дабіліся максімальнай выпрацоўкі на сяўбе пры ўмовах высокай якасці:
па выніках на сяўбе збожжавых і зернебабовых культур пасяўнымі агрэгатамі ”КУН”, “Амазонія”, “АПП-6.0” – тры прызавыя месцы;- на перадпасяўной апрацоўцы глебы – тры прызавыя месцы;
- на сяўбе цукровых буракоў – адно прызавое месца;
- на сяўбе кукурузы – тры прызавыя месцы;
- на ўнясенні вадкіх мінеральных угнаенняў і правядзенні работ па ахове раслін – тры прызавыя месцы.
Пераможца прэміруецца падарункам і грашовай прэміяй у памеры:
па выніках спаборніцтва:
- 1-е месца – 10 базавых велічынь,
- 2-е месца – 8 базавых велічынь,
- 3-е месца – 6 базавых велічынь,
па выніках дзесяцідзёнак:
- 1-е месца – 1,5 базавай велічыні,
- 2-е месца – 1 базавая велічыня,
- 3-е месца – 0,5 базавай велічыні.
Не вылучаюцца пераможцамі механізатары, у якіх мелі месца выпадкі парушэння працоўнай і тэхналагічнай дысцыпліны, тэхнікі бяспекі, а таксама выпадкі цяжкага траўматызму ў час вясенняй сяўбы.