В Минске состоялся республиканский краеведческий форум

Источник материала:  
20.04.2018 — Разное
>

В Минске состоялся республиканский краеведческий форум Напрыканцы сакавіка ў Мінску адбыўся рэспубліканскі краязнаўчы форум педагагічных работнікаў “Адукацыйны патэнцыял школьнага краязнаўства: спалучэнне тэорыі і практыкі”. На яго запрасілі звыш пяцідзесяці лепшых краязнаўцаў з усёй краіны.

Напачатку адбыліся прэзентацыі краязнаўчай дзейнасці навучэнцаў Мінска “Вытокі малой радзімы”, ”Я і мой род “, ” У акенца тваё” і іншых. На ўрачыстым адкрыцці выступілі А.І. Сягоднік — намеснік старшыні пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Л. Емяльянчык — кансультант упраўлення сацыяльнай, выхавальнай і ідэалагічнай работы Міністэрства адукацыі, уладыка Веніямін — епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі, У. Гілеп — галоўны рэдактар “Краязнаўчай газеты”. На пленарным пасяджэнні асноўны даклад “Сістэма краязнаўчай работы ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Беларусь” зрабіла А. Кравец — загадчык аддзела краязнаўства і патрыятычнага выхавання рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.


В Минске состоялся республиканский краеведческий форум На форуме прачытана 25 дакладаў, у якіх краязнаўцы з усёй краіны падзяліліся сваімі набыткамі. За апошнія гады ў аматараў даследвання роднай зямлі з’явілася шмат новых інтэрактыўных форм працы з вучнямі. З дакладам “Сайт школьнага музея як “складнік” адкрытай адукацыйнай прасторы” выступіў кіраўнік музейнага аб’яднання СШ №3 г.Міёры Вітольд Ермалёнак. Ён падарыў свае кнігі ”Чароўных вандровак пярсцёнкі” і “Паляўнічыя за таямніцамі” аддзелу краязнаўства і патрыятычнай работы.

Фота з сайта http://edu.gov.by/news/adukatsyyny-patentsyyal-shkolnaga-krayaznastva-spaluchenne-teoryi-i-praktyki/
Вітольд ЕРМАЛЁНАК.

←ДОСТОИНСТВО — В БЕЛКЕ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика