Посевная кампания - 2018

Источник материала:  
09.04.2018 — Разное
>

Посевная кампания - 2018 Трэцяга красавіка Прэзідэнт краіны прыняў удзел у рэспубліканскім семінары-нарадзе. Амаль пяць гадзін дэталёва разглядаліся практычна ўсе напрамкі ўдасканалення і развіцця аграпрамысловага комплексу, роля навукі ў павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны. Аб канкрэтных напрамках работы ў рэгіянальным і лакальным маштабах расказалі кіраўнікі рэгіёнаў і кіраўнікі прадпрыемстваў. 

Узнімаліся прыватныя і практычныя пытанні ў рабоце сельгасвытворцаў, а таксама больш агульныя тэмы: аб’яднанне прадпрыемстваў, набыццё тэхнікі ў лізінг, падрыхтоўка кадраў, пытанні разлікаў за сельгаспрадукцыю, фінансавання і крэдытавання, працэдур санацыі і банкруцтва, правядзенне меліярацыі і селекцыйна-племянной работы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь паўнацэнна забяспечвае ўласную харчовую бяспеку, а гэта важнейшы фактар незалежнасці. Цяпер па вытворчасці і спажыванні большасці відаў сельгаспрадукцыі на душу насельніцтва наша краіна істотна перасягае іншыя з СНД. Валютная выручка ад рэалізацыі айчынных прадуктаў харчавання за 2017 год склала амаль $5 млрд. Аднак не знята задача па дасягненні паказчыка ў $7 мільярдаў. Летась атрыманы добры ўраджай збожжа, рапсу, цукровых буракоў. Сфарміравана нядрэнная сыравінная база. У цэлым за 2017 год дасягнуты прырост у параўнанні з папярэднім па асноўных паказчыках вытворчасці і экспарту сельгаспрадукцыі. Аднак нямала праблемных пытанняў. Прэзідэнт паабяцаў аграрыям дыктатуру тэхналогій у форме заканадаўчага акта. Яго трэба падрыхтаваць Ураду. І адказнасць за рэалізацыю кожнага яго палажэння.


Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, у сельскай гаспадарцы галоўная задача — урадлівасць зямлі. «У кожнай вобласці павінна быць свая структура сяўбы. Але догляд пасеваў універсальны. Калі дзесьці немэтазгодна вырошчваць вялікія аб’ёмы збожжавых, значыць, асноўныя намаганні трэба скіраваць на канюшыну, іншыя травы, каб забяспечыць кармамі жывёлагадоўлю”, — сказаў Прэзідэнт.


У жывёлагадоўлі асаблівая роля належыць малочнаму напрамку. У шэрагу сельскагаспадарчых арганізацый удой у сярэднім большы за 10 т малака ад каровы за год. Але ёсць і адваротныя прыклады, калі на пабудаваных па праграме малочнатаварных комплексах у некаторых гаспадарках атрымалі толькі 1,5 тыс. кг малака ад адной каровы. Такое недапушчальна.


Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што трэба павялічыць пагалоўе буйной рагатай жывёлы, зыходзячы з крытэрыю: адна галава на адзін гектар сельскагаспадарчых угоддзяў. Павышэнне прадукцыйнасці ў малочнай жывёлагадоўлі павінна быць забяспечана і за кошт сістэмнай селекцыйна-племянной работы. Створана папуляцыя галштынскай жывёлы айчыннай селекцыі. Па прадукцыйнасці ў два разы пераўзыходзіць нашу чорна-пярэстую пароду. Акрамя таго, неабходна даць дзейсны імпульс развіццю свінагадоўлі, птушкагадоўлі і авечкагадоўлі.


Звернута ўвага прэзідэнта на забеспячэнне парадку ў сельгасарганізацыях, захаванне матэрыяльных каштоўнасцей. Каб забяспечыць вёску кваліфікаванымі кадрамі, прыпыніць адток працаздольнага насельніцтва, неабходна ствараць «вёску будучага». Запатрабавана прыняць меры для комплекснага развіцця тэрыторый, уключаючы эфектыўнае выкарыстанне пустуючага жылля ў малых вёсках і на хутарах. Таксама неабходна распрацаваць планы развіцця сельскіх населеных пунктаў і аграгарадкоў.


На думку Прэзідэнта, асноўная прычына парушэнняў тэхналогій у сельскай гаспадарцы — няўменне кіраўнікоў і спецыялістаў арганізаваць работу. «Часта мы рыхтуем спецыялістаў, у якіх няма ніякага жадання працаваць у вёсцы. Для паступлення ў аграрныя ВНУ неабходна штогод адбіраць абітурыентаў, знаёмых з сельскім укладам жыцця і вытворчасцю», — лічыць Аляксандр Лукашэнка.


Пры гэтым пастаўлена задача ў лепшых гаспадарках абласцей стварыць школы і накіраваць туды для пераймання вопыту перспектыўную моладзь.
Прэзідэнт падкрэсліў, што кадравыя пытанні не вырашыць без павышэння прэстыжу працы ў вёсцы і ўдасканалення сістэмы яе аплаты.


Па матэрыялах БЕЛТА
падрыхтавала Н. СТАНКЕВІЧ.

←У Гродне расіяне знайшлі “цвярозага кіроўцу”, але ён аказаўся п’яным

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика