«Дапамажыце, дах цячэ»…

Источник материала:  
09.04.2018 — Разное

Такую праблему ўзнялі падчас выязнога прыёму грамадзян, які правёў у сераду ў Калодзежскім сельсавеце старшыня Чэрвеньскага райвыканкама Віталь Казлоў, жыхары двух шматкватэрных дамоў вёскі Любішына.«Дапамажыце, дах цячэ»…

З дома №6 па вуліцы Спартыўнай на прыём прыйшлі Мікалай Лупянкоў, Мікалай Учаеў і Ала Юркевіч. Паводле іх слоў, праблема з працяканнем даху існуе тут ужо амаль дзесяць гадоў. Работнікі Чэрвеньскага камунгаса, на балансе якога знаходзіцца дом, перыядычна рамантуюць мяккае пакрыццё, але яно неўзабаве зноў пачынае прапускаць ваду, з-за чаго псуюцца столь і сцены ў кватэрах, марнымі аказваюцца выдаткі на ўнутраны рамонт.
«Дапамажыце, дах цячэ»…
“Дзіравы” дах непакоіць і жыхароў суседняга дома №8 па вуліцы Спартыўнай. Як вобразна выказалася падчас прыёму адна з яго насельніц Марыя Сарачынская, “калі дождж на вуліцы, то дождж і ў кватэры”.
Па выніках гутаркі Віталь Казлоў даручыў прысутнаму на прыёме начальніку жыллёва-эксплуатацыйнага ўчастка Чэрвеньскага камунгаса Дзмітрыю Чыстаму прадставіць на бліжэйшай рабочай нарадзе ў райвыканкаме разлікі выдаткаў на рамонт дахаў гэтых дамоў. Пасля абмеркавання праблемы, заяўнікам паведамяць аб прынятым рашэнні.
Таксама Віталь Казлоў растлумачыў, што пакуль няма магчымасці ўключыць названыя дамы ў план капітальнага рамонту, каб замяніць мяккае пакрыццё дахаў на шыфернае, бо яшчэ не адрамантаваныя дамы, якая маюць большы тэрмін эксплуатацыі і знаходзяцца ў аварыйным стане.

Ігар АДАМОВІЧ.
Фота аўтара

←Посевная кампания - 2018

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика