В Бешенковичах и населённых пунктах района имеются свободные земельные участки
06.04.2018
—
Разное
Як паведамляецца на сайце Бешанковіцкага райвыканкама, па стане на 1 красавіка 2018 года ў г. п. Бешанковічы і населеных пунктах раёна маюцца свабодныя (незанятыя) зямельныя ўчасткі, у тым ліку з размешчанымі на іх невыкарыстоўваемымі аб'ектамі нерухомасці, што падлягаюць зносу, якія могуць быць выдзелены грамадзянам для будаўніцтва і абслугоўвання аднакватэрных, блакіраваных жылых дамоў.
Усяго ў спісе налічваецца 405 такіх участкаў агульнай плошчай 83,89 га, з іх: 38 участкаў размешчаны ў г. п. Бешанковічы, 69 — у Бешанковіцкім, 35 — у Бачэйкаўскім, 26 — у Вярхоўскім, 81 — у Верхнякрывінскім, 32 — у Астровенскім, 43 — у Соржыцкім і 81 — у Ульскім сельскіх Саветах. Многія ўчасткі размешчаны паблізу вадаёмаў і лясных масіваў.
Больш поўная і падрабязная інфармацыя аб зямельных участках змяшчаецца ў адпаведным раздзеле "Зямельныя ўчасткі" на сайце раённага выканаўчага камітэта http://beshenkovichi.vitebsk-region.gov.by/ru/zemie/.