У Клічаве шукаюць хлопчыка, які з ільдзіны ўпаў у раку
29.03.2018 21:00
—
Разное
![У Клічаве шукаюць хлопчыка, які з ільдзіны ўпаў у раку](http://www.21.by/pub/news/2018/03/1522347571153863.jpg)
Здымак з архіву. Фота: Bymedia.net
У Клічаве шукаюць сямігадовага хлопчыка, які з ільдзіны ўпаў у раку Ольса. Як інфармуе БЕЛТА, ён быў на беразе і ішоў па лёдзе, пакуль не паслізнуўся і не з’ехаў у раку. Там яго падхапіла і панесла плынь. Усё гэта бачыла дзяўчынка, якая была з хлопчыкам. Яна клікала на дапамогу, але нічога побач не было. Дзяўчынка пабегла дахаты, адкуль ужо былі выкліканыя ратавальнікі.
У чацвер пошукі выніку не далі, яны працягнуцца ў пятніцу.