У выхадныя ў Беларусі пацяплее да плюс 16 градусаў па паўднёвым усходзе

Источник материала:  
29.03.2018 13:50 — Разное
У выхадныя ў Беларусі пацяплее да плюс 16 градусаў па паўднёвым усходзе
Фота: БЕЛТА

У бліжэйшыя выходныя ў Беларусі пацяплее. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі супрцоўнікі Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Ужо сёння тэрыторыя Беларусі апынулася пад уплывам франтальных раздзелаў. Франты прынясуць у нашу краіну ападкі і цёплае паветра з паўднёвага захаду Еўропы, кажуць сіноптыкі.

У пятніцу, 30 сакавіка, на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снеу. Уначы і зранку месцамі прагназуюцца слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Уначы тэмпература паветра будзе ад +1 градуса па паўднёвым захадзе да -9 па паўночным усходзе Беларусі. Удзень чакаецца 0..+6 градусаў, па паўднёвым захадзе 7-11 а знакам "плюс".

Уначы ў суботу ў асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Удзень на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца дажджы., уначы і зранку месцамі — туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Уначы слупок тэрмометра пакажа ад 4 градусаў марозу да 2 градусаў цяпла. Удзень ён падымецца да 3-9 градусаў са знакам "плюс", па паўднёвым захадзе краіны паветра — да 10-13 вышэй за нуль.

У нядзелю, 1 красавіка, чакаецца цёплае вільготнае надвор'е. На большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень у асобных раёнах — моцныя дажджы. Па паўднёвым усходзе краіны удзень чакаецца парывісты вецер. Уначы тэмпература паветра будзе +3...+9 градусаў, па паўночным усходзе — ад -2 да +2. Удзень сіноптыкі прагназуюць ад +6 градусаў па поўначы да +16 па паўднёвым усходзе краіны.

У панядзелак пачне халадаць: надвор'е будзе вызначаць цыклон, які прыйдзе ў Беларусь з Польшчы. Чакаецца няўстойлівае надвор'е з ападкамі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. У асобных раёнах уначы і зранку чакаюцца моцныя ападкі. У многіх раёнах яны будуць суправаджацца моцным парывістым ветрам. Тэмпература паветра на працягу сутак прагназуецца ад 2 да 8 градусаў цяпла.

←5 перспективных белорусских стартапов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика