У Мінску п’яны кіроўца на Renault уцякаў ад ДАІ і ўрэзаўся ў слуп (фота)
26.03.2018 10:22
—
Разное
Фота: ДАІ
У Мінску п’яны кіроўца на Renault уцякаў ад ДАІ і ўрэзаўся ў слуп. Здарэнне адбылося на вуліцы Ваўпшасава ўвечары 24 сакавіка. Як інфармуе сайт minsknews.by, кіроўца не спыніўся на патрабаванне супрацоўнікаў ДАІ і працягнуў рух, пакуль не ўчыніў ДТЗ. У ім ніхто не пацярпеў.
Зламыснік быў у стане алкагольнага ап'янення. Вядома, што яму 53 гады, ён — жыхар Маладзечна.