У Кіраўскім раёне абваліўся дах у кароўніку — не вытрываў снегу
11.03.2018 13:29
—
Разное

Фота: МНС
У Кіраўскім раёне абваліўся дах у кароўніку на ферме ў вёмцы Пацава Слабада. Паведамленне пра гэтае здарэнне паступіла ў МНС раніцай 10 сакавіка. Паводле інфармацыі Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС, абвалілася 180 квадратных метраў канструкцыяў кроквеннай сістэмы шыфернага даху на жалезабетоннае перакрыцце.
Ніхто з людзей і жывёлаў не пацярпеў. Меркаваная прычына — цяжар снегавой нагрузкі на даху.