У жыхара Мінскага раёна, які ехаў з Літвы, канфіскавалі 20 тысяч долараў (фота)

Источник материала:  
21.02.2018 11:36 — Разное
У жыхара Мінскага раёна, які ехаў з Літвы, канфіскавалі 20 тысяч долараў (фота)
Здымак з архіву. Фота: Fotolia

У жыхара Мінскага раёна, які ехаў з Літвы, канфіскавалі валюты на суму 20 тысяч долараў у эквіваленце. Ён яе не задэклараваў, таму быў пакараны за кантрабанду грашовых сродкаў, у тым ліку і буйным штрафам — 500 базавых велічынь (гэта 12 250 рублёў). Такое рашэнне вынес суд Гродзенскага раёна.

Як інфармуе прэс-служба Гродзенскай рэгіянальнай мытні, мужчына вяртаўся ў Беларусь на аўтамабілі “Mercedes-Benz”. У пункце пропуску “Прывалка” на беларуска-літоўскай мяжы 25-гадовы кіроўца выбраў “зялёны” калідор. Аднак мытнікі арганізавалі праверку і знайшлі грашовыя сродкі — еўра, расійскія и беларускія рублі. Агульная сума склала ў эквіваленце больш за 30 тысяч долараў. Дапушчальная сума, дазволеная заканадаўствам Еўразійскага эканамічнага саюза для перамяшчэння без пісьмовага дэкларавання (10 тысяч долараў), была перавышаная ў тры разы. Паколькі сума незадэклараваных грошай перавысіла буйны памер, у адносінах мужчыны распачалі крымінальную справу.

←Топ-10 злодеев в супергеройских фильмах: посмотрите, кто занял первое место

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика