У метро на станцыі "Плошча Леніна" на рэйкі скочыў мужчына

Источник материала:  
20.02.2018 12:23 — Разное
У метро на станцыі "Плошча Леніна" на рэйкі скочыў мужчына
Фота: Максім Пушкін з сацсетак

На станцыі "Плошча Леніна" ў мінскім метро мужчына скочыў на рэйкі перад цягніком. Здарэнне адбылося ў 11.23, паведамляе прэс-служба Мінскага метро ў сацсетках. 

Удар мужчыны аб лабавую шыбу цягніка быў такой сілы, што яна патрэскалася. Па сведчаннях відавочцаў, падчас здарэння палова цягніка была яшчэ ў тунэлі, таму пасажыраў выводзілі на платформу праз міжвагонныя дзверы.  

Рух цягнікоў на першай лініі быў адноўлены толькі ў 11.50. Пасажырам прапаноўвалі перайсці на наземны транспарт. 

Паведамляецца, што мужчына, які скочыў на рэйкі, выжыў. 

←Первый в России экземпляр Tesla Model 3 выставили на продажу за 106 тысяч долларов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика