Легкавік у Гродне ўрэзаўся ў машыну хуткай дапамогі
18.02.2018 13:38
—
Разное
Фота інфармацыйнага партала Гродна
У Гродне легкавы аўтамабіль урэзаўся ў машыну хуткай дапамогі, перадае БЕЛТА.
Здарэнне адбылося ўвечары 17 лютага. На скрыжаванні легкавік урэзаўся ў аўтамабіль медыкаў з уключанымі пробліскавымі маячкамі. Кіроўца аўто заявіў, што ехаў на дазвольны сігнал святлафора, але не заўважыў хуткую з-за двух рэйсавых аўтобусаў, што стаялі на святлафоры. Ён выехаў на скрыжаванне, дзе і адбылося ДТЗ.
Паводле папярэдніх звестак, траўмы атрымала фельчар хуткай дапамогі