Рэчыцкія выратавальнікі даставалі аўтамабіль з ракі
04.02.2018 10:56
—
Разное
Фота: МНС
Рэчыцкія выратавальнікі даставалі машыну з ракі. Як паведамляе сайт Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС, здарэнне адбылося раніцай 3 лютага — выклік паступіў у 6.44. Легкавік Opel Vectra рухаўся па вуліцы Розы Люксембург і з’ехаў у Днепр. Кіроўца не справіўся з кіраваннем, таму аўтамабіль занесла. У момант прыбыцця выратавальнікаў кіроўца ўжо выбраўся з машыны.
Opel быў у 15 метрах ад берага на глыбіні каля 0,8 метра. Яго дасталі пры дапамозе лябёдкавага троса. Пацярпелых няма.