У Мінску кіроўца ўрэзаўся ў пешаходаў, якія ішлі па пераходзе на зялёнае святло
26.01.2018 12:22
—
Разное
Кадр з відэа
Пешаходаў, якія ішлі на зялёнае святло па пешаходным пераходзе, ледзь не збіў аўтамабіль. ДТЗ адбылося ў Мінску ўвечары 25 студзеня, каля 20.45, на скрыжаванні вуліц Матусевіча і Ляшчынскага. Відэаздымкі гэтага здарэння выклаў на Youtube відавочца, які таксама ехаў па дарозе. Факт ДТЗ быў зафіксаваны яго відэарэгістратарам.
Пешаходы пераходзілі вуліцу па "зебры", калі ў іх літаральна ўрэзаўся аўтамабіль, які ехаў на чырвонае святло. Маладыя людзі паспелі крыху адскочыць назад, што выратавала іх.
Дарэчы, пасля здарэння кіроўца паехаў далей на чырвонае святло праз скрыжаванне.